Прыярытэтныя напрамкі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь
Прытрымліваючыся адзіных падыходаў да развіцця адносін з усімі замежнымі партнёрамі на аснове раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу, Беларусь тым жа часам канцэнтруе свае знешнепалітычныя намаганні на шэрагу найбольш важных і перспектыўных вектараў.
Сярод іх – перш за ўсё Расійская Федэрацыя, стратэгічнае саюзніцкае ўзаемадзеянне з якой будуецца на аснове Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Адносіны ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства развіваюцца з Кітайскай Народнай Рэспублікай.
Паслядоўна адстойваючы ідэі інтэграцыі, Беларусь займае актыўную і канструктыўную пазіцыю ў аб'яднальных утварэннях на постсавецкай прасторы – Еўразійскім эканамічным саюзе, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
Новыя магчымасці для развіцця кантактаў і рознабаковага ўзаемадзеяння, умацавання беларускіх пазіцый на сусветнай арэне адкрыліся пасля атрымання Рэспублікай Беларусь у 2024 годзе статусаў паўнапраўнага члена Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і партнёра БРІКС.
На якасна новы ўзровень выведзена і працягвае актыўна развівацца рознабаковае ўзаемадзеянне з краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
На фоне беспрэцэдэнтнага палітычнага і эканамічнага ціску заходніх краін на Беларусь адносіны з імі трансфармаваліся з партнёрскіх і ўзаемавыгадных у жорсткае супрацьстаянне. Разам з тым Беларусь застаецца адкрытай да дыялогу з мэтай аднаўлення раўнапраўнага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах.
Важным напрамкам знешнепалітычнай актыўнасці Беларусі з'яўляецца шматбаковая дыпламатыя. Наша краіна робіць свой унёсак у вырашэнне глабальных праблем, процідзеянне сучасным выклікам і пагрозам, традыцыйна актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці ААН і іншых міжнародных арганізацый, генерыруе падыходы і ініцыятывы, якія садзейнічаюць дыялогу і пераадоленню раздзяляльных ліній у міжнародных адносінах.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by