Памер шрыфта:

Агульная інфармацыя аб знешнім гандлі: напрамкі, задачы, вынікі за актуальны перыяд

Рэспубліка Беларусь ажыццяўляе шматвектарную знешнеэканамічную палітыку і актыўна ўдзельнічае ў міжнародных інтэграцыйных працэсах. 

Беларусь з'яўляецца экспартна-арыентаванай дзяржавай з развітай прамысловасцю і сельскай гаспадаркай. 65% вырабленай прадукцыі экспартуецца.

У 2021 годзе знешнегандлёвы абарот Рэспублікі Беларусь дасягнуў 81,7 млрд.дол. ЗША, што на 31,9% больш, чым у 2020 годзе. Экспарт тавараў склаў 39,9 млрд.дол. ЗША і вырас на 36,7% у параўнанні з папярэднім годам.

Таварная структура беларускага экспарту ўключае ў сябе больш за тысячу таварных пазіцый на ўзроўні чатырох знакаў кодаў ТН ЗЭД ЕАЭС. Важнейшыя экспартныя пазіцыі: прадукцыя нафтахіміі, машынабудавання, металургіі, дрэваапрацоўкі, лёгкай прамысловасці, малочная і мясная прадукцыя, мэбля, шкло, шкловалакно, цэмент.

Аснову імпарту складаюць энергарэсурсы (нафта і прыродны газ), сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя (металы і вырабы з іх, сыравіна для хімічнай вытворчасці, часткі машын), тэхналагічнае абсталяванне.

У 2021 годзе беларуская прадукцыя экспартавалася на рынкі 174 краін. Прырост экспарту тавараў адзначаны ва ўсе рэгіёны свету.

Асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі з'яўляецца Расія, на яе долю ў 2021 годзе прыходзіцца каля 49% аб'ёму знешняга гандлю таварамі, 41% экспарту і 57% імпарту.

Еўрапейскі саюз – другі па велічыні гандлёвы партнёр, на долю якога прыпадае амаль пятая частка знешнегандлёвага абароту. Ключавыя краіны-імпарцёры беларускай прадукцыі ў ЕС: Германія, Польшча, Нідэрланды, Літва, Італія, Латвія, Францыя, Бельгія, Чэхія, Швецыя, Іспанія. У 2021 годзе павялiчаны пастаўкі беларускай прадукцыі ў 21 краіну ЕС.

Паступова пашыраецца прысутнасць беларускіх вытворцаў на рынках краін Азіі, Афрыкі, Амерыкі і Акіяніі. Сумесна з партнёрамі па ЕАЭС ажыццяўляецца работа па пашырэнні доступу на рынкі краін «далёкай дугі» шляхам заключэння пагадненняў аб свабодным гандлі.

Сектар паслуг Беларусі прадэманстраваў устойлівасць да глабальных эканамічных узрушэнняў. У 2021 годзе Беларусь экспартавала паслуг на 10,2 млрд.дол. ЗША, што на 16,5% перавышае ўзровень 2020 года.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў сферы паслуг з'яўляюцца: краіны ЕС (31% ад знешнегандлёвага абароту), Расія (30%), ЗША (11%) і Кітай (4,5%).

43% агульнага аб'ёму экспарту займаюць транспартныя паслугі, 29% – камп'ютарныя. Істотную долю адыгрываюць таксама іншыя дзелавыя і будаўнічыя паслугі (10% і 5% у агульным аб'ёме экспарту).

Экспарт транспартных паслуг у параўнанні з 2020 годам павялічыўся на 19% ці на 690 млн. дал., камп'ютарных паслуг – на 20% ці на 495 млн. дал.

У 2021 годзе сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася станоўчым у памеры 3,8 млрд. дал. і палепшылася ў параўнанні з папярэднім годам на 1,9 млрд. дал.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы