Памер шрыфта:

Міжнародная інфармацыйная бяспека

Беларусь надае вялікую ўвагу пытанням бяспекі ў кіберпрасторы, у тым ліку ў кантэксце супрацьдзеяння тэрарыстычным пагрозам.

Укараненне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій ва ўсіх сферах жыцця сведчыць пра тое, што пашырэнне міжнароднага «лічбавага» супрацоўніцтва неабходнае не толькі ў кантэксце барацьбы з тэрарызмам, але і ў іншых напрамках міжнароднага парадку дня.

У сакавіку 2019 года зацверджана Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Беларусі, якая абвясціла інфармацыйны суверэнітэт, павагу да лічбавага суверэнітэту іншых краін і правядзенне мірнай знешняй інфармацыйнай палітыкі.

Шырокае кола пытанняў, звязаных з патэнцыяльнымі пагрозамі новых тэхналогій, уключаючы штучны інтэлект, было разгледжана на сумеснай канферэнцыі высокага ўзроўню Беларусі і ААН «Супрацьдзеянне тэрарызму з дапамогай інавацыйных падыходаў і выкарыстанне новых тэхналогій», якая адбылася 3–4 верасня 2019 года у Мінску. Канферэнцыя дала платформу для вывучэння эфектыўных спосабаў процідзеяння незаконнаму выкарыстанню новых тэхналогій тэрарыстамі.

Падчас канферэнцыі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка выступіў з ініцыятывай стварэння «пояса лічбавага добрасуседства» шляхам заключэння міжнародных пагадненняў па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі, аналагічных пагадненням аб дадатковых мерах умацавання даверу і бяспекі ў ваенна-палітычнай сферы.

Беларусь гатовая развіваць супрацоўніцтва і ўмацоўваць сувязі ў галіне міжнароднай інфармацыйнай бяспекі з усімі краінамі свету і выступае за распрацоўку правіл адказных паводзін у віртуальнай прасторы з мэтай памяншэння канфрантацыі і аднаўлення даверу.

У 2019–2021 гг. прадстаўнікі Беларусі бралі ўдзел у пасяджэннях Рабочай групы адкрытага складу па дасягненнях у сферы інфарматызацыі і тэлекамунікацый у кантэксце міжнароднай бяспекі, заснаванай рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН 73/27, і як мага спрыялі прыняццю кансэнсусам выніковага даклада. У дакуменце пацвярджаюцца раней дасягнутыя міжнароднай супольнасцю дамоўленасці адносна правіл, нормаў і прынцыпаў адказных паводзін дзяржаў, а таксама прадугледжана магчымасць выпрацоўкі новых правіл і нормаў, у тым ліку юрыдычна абавязковага характару.

Беларусь падтрымала ідэю запуску Сусветнага механізму па дасягненнях у галіне ІКТ, які быў створаны на змену Рабочай групы адкрытага складу па пытаннях бяспекі ў сферы выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і саміх ІКТ на 2021–2025 гады ў адпаведнасці з рэзалюцыяй ГА ААН 75/240.

Беларусь стала суаўтарам прынятай у маі 2021 года з ініцыятывы Расіі рэзалюцыі ГА ААН 75/282 «Аб супрацьдзеянні выкарыстанню інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій у злачынных мэтах», якая вызначыла мадальнасці работы спецыяльнага камітэта для распрацоўкі пад эгідай ААН універсальнай міжнароднай канвенцыі па барацьбе з выкарыстаннем ІКТ у злачынных мэтах. Беларусь брала актыўны ўдзел у распрацоўцы канвенцыі, якую падпісала ў кастрычніку 2025 года.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы