Геральдычныя сімвалы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, знакі адрознення і адзнакі
У 2018 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №411 былі заснаваны: афіцыйныя геральдычныя сімвалы МЗС (эмблема, сцяг), знакі адрознення і адзнакі органаў дыпламатычнай службы.
Узор беларускага арнаменту на эмблеме МЗС мае тысячагадовую гісторыю, што падкрэслівае старажытную культуру і багатую гісторыю беларусаў, іх самасвядомасць і ўпэўненасць у сваім гістарычным выбары. Чырвоны, зялёны і белы колеры тоесныя колерам Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Шэры, белы і чырвоны колеры сугучныя народнай культуры беларусаў – колеру лёну, палатна, вышыўкі нацыянальных касцюмаў. (падрабязней аб эмблеме МЗС)
Флаг Міністэрства замежных спраў уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча цёмна-сіняга колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры вонкавага і адваротнага бакоў палотнішча размешчана эмблема Міністэрства замежных спраў.
Нагрудны знак адрознення органаў дыпламатычнай службы
У аснове знака — стылізаваная кветка Каралеўскай папараці. Каралеўская папараць – расліна, якая ўнесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца прататыпам чароўнай кветкі “Папараць-кветка” – распаўсюджанага вобраза ў беларускім фальклоры. Па народных павер'ях, асоба, якая знайшла чароўную кветку (красуе адну ноч у годзе) надзяляецца дзіўнымі якасцямі разумець думкі людзей, галасы птушак і жывёл, знаходзіць багацце і скарбы. У кантэксце сімволікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Каралеўская папараць – ключ да ўзаемаразумення паміж людзьмі і краінамі. (падрабязней аб знаках адрознення)
Нагрудны знак адзнакі органаў дыпламатычнай службы
Рэспублікі Беларусь «Партнёрства»
Нагрудны знак адзнакі органаў дыпламатычнай службы “За заслугі ў дыпламатычнай службе” мае дзве ступені. (падрабязней аб знаках адзнакі)
Заснавана таксама прафесійнае свята — Дзень дыпламатычнага работніка, які будзе штогод адзначацца 22 студзеня. Гэта дата звязана з гісторыяй першага знешнепалітычнага ведамства ў перыяд станаўлення (1919–1920 гг.) дзяржаўнасці Беларусі – Камісарыята замежных спраў Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. 22 студзеня 1919 г. ў газеце ”Звязда“ (№ 354, стар. 3) было размешчана першае публічнае абвяшчэнне ”Аб адкрыцці дзейнасці“ Камісарыята замежных спраў ССРБ і вызначана месца яго размяшчэння – Мінск.
Заснаванне сімволікі органаў дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь і Дня дыпламатычнага работніка, а таксама паступовае ўкараненне ў штодзённае жыццё дазволіць паспяхова і комплексна вырашаць задачы па падтрыманні прэстыжу, захоўванні традыцый і пераемнасці пакаленняў дыпламатычных работнікаў Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №412 ад 16 кастрычніка 2018 г. у азнаменаванне 100-годдзя стварэння сістэмы органаў дыпламатычнай службы Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль “100 год дыпламатычнай службе Беларусi".
Юбілейны медаль “100 год дыпламатычнай службе Беларусi"
У аснове сюжэту юбілейнага медаля – падзеі 1917-1920 г., якія адлюстроўваюць важны этап гісторыі беларускага народа – здабыццё дзяржаўнасці, стварэнне дыпламатычнай службы – Народнага камісарыяту БССР па замежных справах. Васілёк – адзін з сімвалаў Беларусі, беларускай нацыі, які адлюстроўвае адкрытасць і шчырасць беларусаў, іх месца на планеце Зямля. Беларускі арнамент – элемент народнага касцюма, які стаў часткай дзяржаўнай сімволікі БССР, а пазней – Рэспублікі Беларусь. Лаўр – сімвал падзякі першым дыпламатам беларускай дзяржавы, сімвал памяці, заслуг і традыцый. (падрабязней)
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by





