Беларусь і Злучаныя Штаты Амерыкі
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Злучанымі Штатамі Амерыкі былі ўстаноўленыя 28 снежня 1991 г. У 1992 годзе ў Вашынгтоне пачало працаваць Пасольства Беларусі ў ЗША.
У першыя гады існавання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і ЗША быў створаны падмурак супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. Прэзідэнт Беларусі наведваў ЗША ў 1995, 2000, 2005 і 2015 гадах, у тым ліку для ўдзелу ў сесіях Генеральнай Асамблеі ААН. У 1994 годзе Беларусь наведаў Прэзідэнт ЗША Біл Клінтан.
У рамках візіту ў ЗША ў верасні 2015 года адбылася пратакольная сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам.
У ліпені 2017 года для ўдзелу ў сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ Беларусь наведала дэлегацыя Кангрэса ЗША на чале з сенатарам Роджэрам Уікерам. У рамках візіту адбылася сустрэча членаў дэлегацыі з Кіраўніком беларускай дзяржавы.
У жніўні 2019 года адбыўся візіт у Беларусь саветніка Прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана, у рамках якога адбылася яго сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі.
На запрашэнне амерыканскага боку ў жніўні 2019 года ў Варшаве адбыліся кансультацыі сакратароў саветаў бяспекі Беларусі, Польшчы, ЗША і Украіны.
1 лютага 2020 г. адбыўся візіт у Беларусь Дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа. У рамках візіту адбыліся яго сустрэчы з Прэзідэнтам і Міністрам замежных спраў Беларусі. Дзяржсакратар ЗША наведаў Парк высокіх тэхналогій.
У адносінах Беларусі з ЗША да жніўня 2020 года працягваўся працэс нармалізацыі. Паступальна аднаўлялася атмасфера ўзаемнага даверу. Павышаліся ўзровень і інтэнсіўнасць двухбаковых кантактаў. Бакі дасягнулі дамоўленасці адносна аднаўлення паўнавартаснай дыпламатычнай прысутнасці на ўзроўні паслоў. Развіваўся дыялог па пытаннях міжнароднай бяспекі, правоў чалавека, барацьбы з гандлем людзьмі, арганізаванай злачыннасцю, міжнародным тэрарызмам, незаконным абаротам наркотыкаў.
Неканструктыўная рэакцыя ЗША на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія прайшлі ў жніўні 2020 года, абумовіла пагаршэнне беларуска-амерыканскіх адносін у пачатку 2020-х гадоў, беспрэцэдэнтнае ўзмацненне жорсткасці антыбеларускіх санкцый і рыторыкі з боку ЗША. Беларусь была вымушаная прыняць шэраг контрмер, уключаючы санкцыі ў адказ.
У 2025 годзе, з вяртаннем у Белы дом адміністрацыі Дональда Трампа, намеціліся пэўныя зрухі ў беларуска-амерыканскіх адносінах. У рамках двухбаковага дыялогу высокага ўзроўню Беларусь і ЗША пайшлі на сустрэчныя крокі, у выніку якіх былі знятыя санкцыі ЗША ў дачыненні да Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія», прадпрыемстваў калійнай галіны Беларусі, Міністэрства фінансаў і Банка развіцця Рэспублікі Беларусь, ААТ «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі Белінвестбанк», ТАА «Белінвест-Інжынірынг» і ЗАТ «Белбізнеслізінг».
Падтрыманне паўнавартасных і разнапланавых двухбаковых адносін з ЗША з'яўляецца важным напрамкам знешняй палітыкі Беларусі. Беларускі бок выступае за развіццё ўзаемадзеяння з ЗША на прынцыпах раўнапраўя, узаемнай павагі і ўліку інтарэсаў бакоў.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by