Памер шрыфта:

Права міжнародных дагавораў

У сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь практыка заключэння міжнародных дагавораў пачалася з моманту ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі – 1 студзеня 1919 г.

16 студзеня 1921 г. быў падпісаны Дагавор паміж БССР і РСФСР аб ваенным і гаспадарчым саюзе, у якім на аснове права народаў на самавызначэнне прызнавалася незалежнасць і суверэннасць кожнага з дагаворных бакоў.

30 снежня 1922 г. 4 рэспублікі, уключаючы БССР, падпісалі Дагавор аб утварэнні СССР. Замежныя справы перадаваліся рэспублікамі ў распараджэнне Саюза.

Зноў паўнамоцтвы ў галіне знешніх зносін БССР атрымала 1 лютага 1944 г.

26 чэрвеня 1945 г.  Народны камісар замежных спраў БССР Кузьма Кісялёў падпісаў Статут ААН ад імя БССР як самастойнага суб'екта міжнародных адносін і міжнароднага права.

Усяго з 1944 года па 1991 гады БССР заключыла 156 міжнародных дагавораў.

27 ліпеня 1990 г. была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, якой 25 жніўня 1991 г. быў нададзены статус канстытуцыйнага закона. 8 снежня 1991 г. Беларусь падпісала пагадненне аб стварэнні СНД, а 10 снежня таго ж года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь дэнансаваў Дагавор аб стварэнні СССР 1922 года.

Беларусь аўтаматычна стала правапераемніцай па дагаворах БССР.

Станам на 1 студзеня 2024 г. Рэспубліка Беларусь удзельнічае ў 2880 двухбаковых і 1450 шматбаковых міжнародных дагаворах.

У 2025 годзе Рэспубліка Беларусь падпісала 74 двухбаковыя міжнародныя дагаворы і 23 шматбаковыя міжнародныя дагаворы, а таксама аформіла далучэнне да 45 шматбаковых міжнародных дагавораў у рамках ШАС.

У 2025 годзе выдадзена (прынята) 67 прававых актаў аб заключэнні міжнародных дагавораў (39 указаў і 28 пастаноў).

У снежні 2018 года набыла сілу новая рэдакцыя Закона аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь. 

На яго аснове МЗС падрыхтаваў падрабязныя метадычныя рэкамендацыі, якія тлумачаць парадак дзеянняў дзяржаўных органаў на ўсіх этапах працы з міжнароднымі дагаворамі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы