Памер шрыфта:

Тарыфныя льготы і прэферэнцыі

Выпадкі прадастаўлення тарыфных ільгот і тарыфных прэферэнцый у Рэспубліцы Беларусь (як і ва ўсіх дзяржавах-членах ЕАЭС) вызначаны Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, Рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 27 лістапада 2009 г. № 130.

У прыватнасці, ад увазной мытнай пошліны могуць вызваляцца:

— тавары у якасці ўкладу замежнага заснавальніка ў статутны капітал (фонд) у межах тэрмінаў, устаноўленых устаноўчымі дакументамі для фарміравання гэтага капіталу (фонду);

— тавары, акрамя падакцызных (за выключэннем легкавых аўтамабіляў, спецыяльна прызначаных для медыцынскіх мэт), што ўвозяцца па лініі трэціх краін, міжнародных арганізацый, урадаў у дабрачынных мэтах і (або) прызнаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржаў-членаў у якасці бязвыплатнай дапамогі (садзейнічання), у тым ліку тэхнічнай дапамогі (садзейнічання);

— тэхналагічнае абсталяванне, камплектуючыя і запасныя часткі да яго, сыравіна і матэрыялы, якія ўвозяцца для выключнага выкарыстання на тэрыторыі дзяржавы-члена ЕАЭС ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, які адпавядае прыярытэтнаму напрамку дзейнасці (сектару эканомікі) дзяржавы-члена ЕАЭС;

— іншыя.

Інфармацыю аб поўным пераліку тарыфных iльгот, якія прымяняюцца ў ЕАЭС, можна знайсці тут.

Прэферэнцыйны рэжым прадугледжвае прадастаўленне развітымі краінамі ў аднабаковым парадку гандлёвых прэферэнцый краінам у стадыі развіцця і найменш развітым краінам на прынцыпах усеагульнасці, недыскрымінацыі і неўзаемнасці.

У межах Еўразійскага эканамічнага саюза ў мэтах садзейнічання эканамічнаму развіццю краін у стадыі развіцця і найменш развітых краін на мытнай тэрыторыі дзяржаў-членаў ЕАЭС дзейнічае адзіная сістэма тарыфных прэферэнцый ЕАЭС.

У адпаведнасці з артыкулам 45 Дагавора аб Еўразiйскiм эканамiчным саюзе пералік краін-карыстальніц адзінай сістэмы тарыфных прэферэнцый Еўразійскага эканамічнага саюза і пералік тавараў, што вырабляюцца ў краінах у стадыі развіцця і найменш развітых краінах, у адносінах да якіх пры ўвозе на мытную тэрыторыю дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза прадастаўляюцца тарыфныя прэферэнцыі, вызначаюцца Еўразійскай эканамічнай камісіяй.

Інфармацыю аб прымяненні адзінай сістэмы тарыфных прэферэнцый у ЕАЭС можна знайсці тут.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы