Памер шрыфта:

Увазныя мытныя пошліны

Прымяненне ўвазных мытных пошлін у адносінах да імпартуемых тавараў з’яўляецца адным з асноўных інструментаў гандлевай палітыкі любой дзяржавы.

Да тавараў, якія ўвозяцца ў Рэспубліку Беларусь з трэціх краін, прымяняюцца стаўкі ўвазных мытных пошлін Адзінага мытнага тарыфу Еўразійскай эканамічнай саюза (АМТ ЕАЭС), зацверджанага Рашэннем Савета ЕЭК ад 16 лiпеня 2012 г. № 54 (са змяненнямі і дапаўненнямі). 

Пад мытным тарыфам разумеюць пералік ставак мытных пошлін, упарадкаваных у адпаведнасці з таварнай наменклатурай, якая прымяняецца для класіфікацыі тавараў у знешнім гандлі.

Асноўнымі мэтамі АМТ ЕАЭС з'яўляюцца: 

— забеспячэнне ўмоў для эфектыўнай інтэграцыі Саюза ў сусветную эканоміку;

— рацыяналізацыя таварнай структуры ўвозу тавараў на мытную тэрыторыю Саюза;

— падтрыманне рацыянальных суадносін вывазу і ўвозу тавараў на мытнай тэрыторыі Саюза;

— стварэнне ўмоў для прагрэсіўных змяненняў у структуры вытворчасці і спажывання тавараў у Саюзе;

— падтрымка галін эканомікі Саюза.

У дзяржавах-членах ЕАЭС, як і ў большасці іншых краінаў свету, АМТ будуецца ў адпаведнасці з прынцыпамі эскалацыі тарыфу і эфектыўнай тарыфнай абароны. На практыцы гэта рэалізуецца ва ўсталяванні больш нізкіх ставак пошлін на сыравінныя тавары і больш высокіх – на гатовыя вырабы і прадукцыю высокай ступені апрацоўкі. 

Такім чынам, ствараюцца стымулы для ўвозу ў першую чаргу неабходных сыравіны і камплектуючых. Пры гэтым павышаецца тарыфная абарона ў дачыненні да гатовых вырабаў і прадукцыі высокай ступені перапрацоўкі, што стварае стымулы для развіцця апрацоўчай прамысловасці ўнутры дзяржаў-членаў ЕАЭС. 

У АМТ ЕАЭС прымяняюцца наступныя тыпы ставак увазных мытных пошлін: 

— адвалорныя, якія налічваюцца ў працэнтах ад мытнага кошту ўвазных тавараў; 

— спецыфічныя, якія налічваюцца за адзінку тавараў, што ўвозяцца; 

— камбінаваныя, якія спалучаюць абодва названых тыпа ставак. 

Стаўкі ўвазных мытных пошлін АМТ ЕАЭС прымяняюцца ў дачыненні да тавараў, якія ўвозяцца на адзіную мытную тэрыторыю дзяржаў-членаў ЕАЭС і якія паходзяць з любых краінаў (у тым ліку паходжанне якіх не выяўлена), за выключэннем выпадкаў прадастаўлення тарыфных прэферэнцый, а таксама выпадкаў прымянення рэжыму свабоднага гандлю.

Тарыфныя квоты

Пры рэгуляванні ўвозу на адзіную мытную тэрыторыю дзяржаў-членаў ЕАЭС сельскагаспадарчых тавараў, што паходзяць з трэціх краін, дапускаецца ўвядзенне тарыфных квот на іх увоз, калі аналагічныя тавары вырабляюцца (здабываюцца, вырошчваюцца) на адзінай мытнай тэрыторыі ў недастатковай колькасці. 

Да ўказаных сельскагаспадарчых тавараў у залежнасці ад увозу ў межах устаноўленай колькасці (квоты) або па-за такой квоты ўжываюцца розныя стаўкі ўвазных мытных пошлін у адпаведнасці з АМТ ЕАЭС.

Умовы і механізм прымянення тарыфных квот вызначаны раздзелам III дадатку № 6 да Дагавора аб ЕАЭС. Інфармацыю аб размеркаванні тарыфных квот у ЕАЭС можна знайсці тут.

Размеркаванне тарыфных квот у Рэспубліцы Беларусь на мяса птушкі і свініну ажыццяўляецца на падставе рашэння Урада Рэспублікі Беларусь Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, на рыс — Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы