Садружнасць Незалежных Дзяржаў
Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД) – рэгіянальная міждзяржаўная арганізацыя, галоўнай мэтай якой з'яўляецца супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, экалагічнай, гуманітарнай, культурнай і іншых галінах паміж шэрагам краін, якія некалі ўваходзілі ў склад СССР.
8 снежня 1991 г. у г. Мінску кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны падпісалі Пагадненне “Аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў”, якім прадугледжвалася стварэнне СНД.
21 снежня 1991 г. у г.Алматы быў падпісаны Пратакол да Пагаднення “Аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў”, у якім зафіксаваны ўдзел у Арганізацыі на раўнапраўнай аснове 11 дзяржаў. Таксама было падпісана Пагадненне “Аб каардынацыйных інстытутах Садружнасці Незалежных Дзяржаў”.
У адпаведнасці са Статутам СНД вышэйшым органам Садружнасці з'яўляецца Савет кіраўнікоў дзяржаў, які абмяркоўвае і вырашае прынцыповыя пытанні, звязаныя з дзейнасцю дзяржаў — удзельніц у сферы іх агульных інтарэсаў.
Для абмеркавання актуальных пытанняў міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў рамках СНД на рэгулярнай аснове таксама праводзяцца пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў, Савета міністраў замежных спраў і Эканамічнага савета СНД.
Міжпарламенцкая Асамблея дзяржаў — удзельніц СНД праводзіць міжпарламенцкія кансультацыі, абмяркоўвае пытанні супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці, распрацоўвае сумесныя прапановы ў сферы дзейнасці нацыянальных парламентаў.
Эканамічны Суд СНД створаны ў мэтах забеспячэння аднастайнага прымянення пагадненняў дзяржаў — удзельніц СНД і заснаваных на іх эканамічных абавязацельстваў і дагавораў шляхам вырашэння спрэчак, якія вынікаюць з эканамічных адносін.
Савет пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці спрыяе ўзаемадзеянню дзяржаў па значных для бакоў пытаннях.
Пастаянна дзеючым выканаўчым, адміністрацыйным і каардынуючым органам Садружнасці Незалежных Дзяржаў з'яўляецца Выканаўчы камітэт СНД.
Найважнейшы ўклад у фарміраванне і рэалізацыю ўзгодненых дзеянняў краін СНД уносяць міжгаліновыя саветы, якія ахопліваюць эканамічна і сацыяльна значныя сферы ўзаемадзеяння. Іх дзейнасць накіравана на павышэнне якасці жыцця і бяспекі грамадзян дзяржаў Садружнасці. У склад органаў галіновага супрацоўніцтва ўваходзяць кіраўнікі адпаведных органаў дзяржаўнай улады дзяржаў — удзельніц СНД.
Узаемадзеянне ў гуманітарнай сферы каардынуюць Савет па гуманітарным супрацоўніцтве і Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД. Актыўную дзейнасць ажыццяўляюць міжгаліновыя саветы таксама ў сферы бяспекі і барацьбы з правапарушэннямі.
Цэнтральны элемент эканамічнай канфігурацыі – функцыянаванне шматбаковай зоны свабоднага гандлю СНД з аб’ёмам рынку больш за 280 мільёнаў чалавек. У кастрычніку 2011 г. падпісаны Дагавор аб зоне свабоднага гандлю СНД, які істотна скараціў колькасць выключэнняў з рэжыму свабоднага гандлю пры імпарце.
Штаб-кватэра Садружнасці Незалежных Дзяржаў знаходзіцца ў горадзе Мінску. У г.Маскве размяшчаецца аддзяленне Выканкама СНД, якое курыруе эканамічныя пытанні.
У 2019 годзе ў рамках старшынства Туркменістана ў Садружнасці ўвага дзяржаў – удзельніц СНД была сфакусавана на ўмацаванні фундаментальных асноў эканамічнага патэнцыялу Садружнасці, узмацненні палітыка-дыпламатычнага ўзаемадзеяння з дапамогай актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі, а таксама на павышэнні міжнароднага аўтарытэту СНД.
У рамках эканамічнай сферы былі прыняты Дэкларацыя аб стратэгічным эканамічным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД, Канцэпцыя супрацоўніцтва ў галіне лічбавага развіцця грамадства і План першачарговых мерапрыемстваў па яе рэалізацыі.
У 2020 годзе старшынства ў СНД перайшло да Рэспублікі Узбекістан.
У цяперашні час бакамі ў развіццё Дамовы аб зоне свабоднага гандлю вядзецца работа над праектам Пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі.
Ажыццяўляецца падрыхтоўка наступных важных комплексных дакументаў:
— актуалізаванай Канцэпцыі далейшага развіцця СНД;
— стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2030 гада.
Таксама ініцыявана падрыхтоўка праекта Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД на перыяд да 2030 года.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр прававой інфармацыі
www.ncpi.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by