Выдача (абмен) пашпарта (серыі РР) у галоўным консульскім упраўленні МЗС
У строга выключных выпадках (напрыклад, страта (крадзеж), заканчэнне тэрміну дзеяння на тэрыторыі Беларусі і інш.) пашпарт грамадзяніна, які стала пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, можа быць выдадзены (абменены) у галоўным консульскім упраўленні Міністэрства замежных спраў.
У выпадку фактычнага сталага пражывання ўладальніка такога пашпарта ў Беларусі ён павінен звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі для атрымання пашпарта для сталага пражывання ў Рэспубліцы Беларусь (серыі МР, МС, НВ і г.д.) (або ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта).
Для выдачы пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які стала пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, у галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС трэба прадаставіць:
Які дасягнуў 14-гадовага ўзросту:
- заяву;
- пашпарт заяўніка;
- 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным лістом);
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы сталага пражывання, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне;
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
Які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, у выпадку страты (крадзяжа) пашпарта:
- заяву аб выдачы пашпарта;
- пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
- заяву з пазначэннем абставін страты (крадзяжа) пашпарта;
- 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным лістом);
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка – у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўросту;
- пасведчанне аб заключэнні шлюбу – у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
- пасведчанне аб скасаванні шлюбу або копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу – у выпадку скасавання заяўнікам шлюбу;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжы) пашпарта (за выключэннем выпадкаў немагчымасці яго атрымання);
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы сталага пражывання, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне;
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
Які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, пры набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь:
- заяву;
- дакумент, які сведчыць асобу, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы былой грамадзянскай прыналежнасці або звычайнага месца жыхарства заяўніка ці міжнароднай арганізацыяй;
- 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным лістом);
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы сталага пражывання, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне;
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
Які не дасянуў 14-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь:
- заяву;
- пашпарт непаўналетняга (пры яго наяўнасці);
- пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
- 4 каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным лістом);
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы сталага пражывання, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне.
Які не дасянуў 14-гадовага ўзросту, у выпадку страты (крадзяжы) пашпарта, законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
- заяву на выдачу пашпарта;
- заяву з пасначэннем абставін страты (крадзяжа) пашпарта;
- пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
- 4 каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным лістом);
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы сталага пражывання, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжа) пашпарта (за выключэннем выпадкаў немагчымасці яго атрымання).
Які не дасянуў 14-гадовага ўзросту, пры набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь, законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
- заяву;
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
- 4 каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным лістом);
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы сталага пражывання, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне.
Памер платы за ажыццяўленне працэдуры па выдачы (абмену) пашпарта – 15 базавых велічынь.
Тэрмін выканання працэдуры па выдачы (памену) пашпарты – 1 месяц з дня падачы заявы.
Тэрмін, на які афармляецца пашпарт:
5 гадоў – для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 13-гадовага ўзросту, але не звыш дасягнення 14-гадовага ўзросту;
10 гадоў – для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 13-гадовага ўзросту;
10 гадоў – для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 64-гадовага ўзросту;
да дасягнення 100-, 125-гадовага ўзросту – для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі адпаведна 64-, 99-гадовага ўзросту.
Для абмену пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які стала пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь, у галоўнае консульскае ўпраўленее МЗС павінны быць прадастаўлены:
Які дасягнуў 14-гадовага ўзросту:
- заява;
- пашпарт, які падлягае памену;
- 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным лістом);
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка – у выпадку, калі заяўнік мае дзіцё, якое не дасягнула 18- летняга ўзросту;
- пасведчанне аб заключэнні шлюбу – у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
- пасведчанне аб скасаванні шлюбу або копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу – у выпадку скасавання заяўнікам шлюбу;
- пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
- пасведчанне аб змене імя – у выпадку змены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы сталага пражывання, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне;
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
Які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь падае:
- заяву;
- пашпарт, які падлягае памену;
- пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
- 4 каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным лістом);
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы сталага пражывання, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне.
Памер платы за ажыццяўленне працэдуры па выдачы (абмену) пашпарта – 15 базавых велічынь.
Тэрмін выканання працэдуры па выдачы (памену) пашпарты – 1 месяц з дня падачы заявы.
Тэрмін, на які афармляецца пашпарт:
5 гадоў – для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 13-гадовага ўзросту, але не звыш дасягнення 14-гадовага ўзросту;
10 гадоў – для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 13-гадовага ўзросту;
10 гадоў – для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 64-гадовага ўзросту;
да дасягнення 100-, 125-гадовага ўзросту – для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі адпаведна 64-, 99-гадовага ўзросту.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр прававой інфармацыі
www.ncpi.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by