Парадак рэгістрацыі гасцей кiраўнiкоў i супрацоўнiкаў дыпламатычных прадстаўніцтваў
Замежным грамадзянам, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь у якасці гасцей кіраўнікоў і супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і якія пражываюць у рэзідэнцыях кіраўнікоў або памяшканнях названых прадстаўніцтваў, устаноў, органаў альбо ў жылых памяшканнях, займаных іх супрацоўнікамі, неабходна атрымаць рэгістрацыю ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Для рэгістрацыі госця неабходна не пазней за адзін рабочы дзень пасля яго прыбыцця падаць у Службу дзяржаўнага пратакола наступныя дакументы:
♦ нота дыпламатычнага прадстаўніцтва;
♦ рэгістрацыйная анкета, запоўненая замежным грамадзянінам і змацаваная подпісам кіраўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва і пячаткай прадстаўніцтва (усе пункты анкеты павінны быць запоўненыя адпаведна патрабаванню);
♦ пашпарт;
♦ дзве каляровыя фатаграфіі памерам 30×40 мм, якія адпавядаюць узросту замежнага грамадзяніна.
Максімальны запытаны тэрмін рэгістрацыі не павінен перавышаць тэрмін дзеяння візы, альбо, у выпадку існавання бязвізавага рэжыму ўезду-выезду, не можа складаць больш за 90 дзён у каляндарным годзе.
Дакументы на рэгістрацыю гасцей дыпламатычных прадстаўніцтваў, паданыя з парушэннем вызначанага вышэй тэрміну, будуць рэгістравацца з моманту іх паступлення ў Службу дзяржаўнага пратаколу. У гэтым выпадку адказнасць, прадугледжаная за парушэнне міграцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, ускладваецца на гасцей адпаведных дыпламатычных прадстаўніцтваў.
Служба дзяржаўнага пратакола звяртае ўвагу, што ў адпаведнасці з артыкулам 45 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь” замежныя грамадзяне, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь на выхадныя дні, дзяржаўныя святы і святочныя дні, устаноўленыя і аб'яўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі, і (або) на тэрмін да пяці сутак у звычайныя дні, калі іх выезд з Рэспублікі Беларусь будзе ажыццеўлёны на працягу гэтых дзён, не падлягаюць рэгістрацыі.
У выпадку знаходжання замежнага грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь больш за 90 сутак патрабуецца афармленне дазволу на часовае пражыванне.
Для атрымання дазволу на часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежнаму грамадзяніну, які пражывае сумесна з кіраўнікамі або супрацоўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў у рэзідэнцыях кіраўнікоў або памяшканнях названых прадстаўніцтваў, або ў жылых памяшканнях, займаных іх супрацоўнікамі, не пазней за тры рабочыя дні пасля яго прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь у Службу дзяржаўнага пратакола падаюцца наступныя дакументы:
♦ нота з просьбай аб атрыманні дазволу на часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з указаннем мэты знаходжання;
♦ рэгістрацыйная анкета, запоўненая замежным грамадзянінам і змацаваная подпісам кіраўніка прадстаўніцтва і пячаткай прадстаўніцтва (усе пункты анкеты павінны быць запоўненыя адпаведна патрабаванню);
♦ пашпарт;
♦ дзве каляровыя фатаграфіі памерам 30×40 мм, якія адпавядаюць узросту замежнага грамадзяніна.
Пасля атрымання адказу ад Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Служба дзяржаўнага пратакола нотай інфармуе дыпламатычнае прадстаўніцтва аб згодзе ў афармленні дазволу на часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Пасля атрымання дадзенай інфармацыі дыпламатычнаму прадстаўніцтву варта звяртацца ў названы ў ноце Аддзел па грамадзянству і міграцыі Упраўлення ўнутраных спраў Адміністрацыі адпаведнага раёна горада часовага пражывання.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by