Арганізацыя Аб'яднаных Нацый
Беларусь з'яўляецца заснавальнікам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН): беларуская дэлегацыя ў ліку іншых дэлегацый дзяржаў – заснавальніц падпісала ў чэрвені 1945 года ў Сан-Францыска Статут ААН. Прыняцце Беларусі ў створаную глабальную арганізацыю стала прызнаннем міжнароднай супольнасцю ўнёску, які зрабіў беларускі народ у перамогу над фашызмам у Другой сусветнай вайне. ААН за час існавання ператварылася ў аўтарытэтную глабальную ўніверсальную міжнародную міжурадавую арганізацыю.
Больш падрабязна пра асноўныя крокі, ініцыятывы і дасягненні Беларусі ў ААН глядзіце тут.
Нягледзячы на значна больш складаную структуру міжнародных адносін, якая складваецца з моманту завяршэння халоднай вайны, ААН працягвае заставацца найважнейшай пляцоўкай шматбаковай дыпламатычнай дзейнасці.
Удзел у працы ААН і сістэмы яе органаў і спецустаноў дазваляе Рэспубліцы Беларусь актыўна задзейнічаць магчымасці міжнароднай супольнасці дзеля вырашэння транснацыянальных сучасных праблем – ад захавання міру і бяспекі да ўстойлівага развіцця. Актыўнасць Беларусі ў ААН мае аб'яднаўчы характар, а пытанні, якія адстойваюцца нашай краінай, трывала ўваходзяць у парадак дня ААН, робяць Беларусь вядомай на міжнароднай арэне і спрыяюць падтрыманню станоўчага іміджу краіны.
Гэта рэалізуецца праз шэраг інструментаў, сярод якіх асноўным з'яўляецца прасоўванне ў ААН такіх буйных беларускіх знешнепалітычных ініцыятыў, як прызнанне разнастайнасці шляхоў прагрэсіўнага развіцця, стварэнне глабальных партнёрстваў, процідзеянне гандлю людзьмі. Усе гэтыя ініцыятывы закліканы аб'яднаць міжнародную супольнасць дзеля процідзеяння актуальным транснацыянальным выклікам, а таксама дзеля фарміравання больш справядлівага светапарадку, заснаванага на агульнапрызнаных прынцыпах Статута ААН і нормах міжнароднага права.
З улікам выразна абазначаных прынцыповых падыходаў Рэспублікі Беларусь да працэсаў глабалізацыі, што набіраюць моц апошнім часам, нарастання канфліктных фактараў і нестабільнасці ў міжнародных адносінах, найважнейшым прыярытэтам свайго ўдзелу ў ААН нашая краіна бачыць ўмацаванне цэнтральнай ролі арганізацыі ў глабальнай палітыцы. У гэтай сувязі Беларусь актыўна выступае з трыбуны ААН супраць прымянення аднабаковых падыходаў у вырашэнні пытанняў міжнароднага міру і бяспекі, супраць разбурэння сістэмы міжнароднага права, заснаванай на Статуце ААН. У апошнія некалькі гадоў Рэспубліка Беларусь стала браць удзел у міратворчых аперацыях пад эгідай ААН, такім чынам робячы свой дзейсны ўнёсак у падтрыманне міру і бяспекі на планеце.
Гэтай жа мэты закліканы садзейнічаць намаганні Беларусі па правядзенні інстытуцыйных рэформаў ААН, перш за ўсё яе галоўных органаў – Генеральнай Асамблеі, Савета Бяспекі, Эканамічнага і Сацыяльнага Савета. Вынікам рэформаў павінна стаць надзяленне ААН, яе органаў і ўстаноў адэкватнымі магчымасцямі для эфектыўнай рэалізацыі статутных мэтаў і задач па процідзеянні глабальным выклікам сучаснасці як у палітыцы міжнароднай бяспекі, так і ў сацыяльна-эканамічнай сферы.
У эканамічным кантэксце беларуская дыпламатыя нацэлена на прыцягненне патэнцыялу і рэсурсаў ААН для садзейнічання працэсам ўнутранага развіцця Рэспублікі Беларусь. Асноўныя напрамкі супрацоўніцтва з арганізацыямі і ўстановамі сістэмы ААН пад гэтую задачу вызначаны ў Рамачнай праграме супрацоўніцтва Беларусі і ААН у галіне ўстойлівага развіцця на 2026–2030 гады. Дакумент закліканы забяспечыць мабілізацыю фінансавых рэсурсаў, даступных беларускім рэцыпіентам. Акрамя таго, з шэрагам устаноў і агенцтваў сістэмы ААН, напрыклад з Праграмай развіцця ААН (ПРААН), Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ), сумесна распрацаваны асобныя праграмы, якія дэталізуюць і пашыраюць адпаведныя напрамкі супрацоўніцтва, вызначаныя ў Рамачнай праграме.
Рашэнню задач эканамічнага характару і развіцця ў цэлым служыць ўдзел Беларусі ў дзейнасці шэрагу спецыялізаваных арганізацый сістэмы ААН – Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), Сусветнага банка, Еўрапейскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА), Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД) і іншых.
У мэтах прыцягнення патэнцыялу ААН дзеля садзейнічання вырашэнню нацыянальных задач у галінах гуманітарнага і сацыяльнага развіцця Беларусь актыўна супрацоўнічае з такімі спецыялізаванымі арганізацыямі і ўстановамі сістэмы ААН, як Міжнародная арганізацыя працы (МАП), Сусветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ), Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН) і іншымі.
Па выніках ўзаемадзеяння з сістэмай ААН Беларуссю дасягнуты значны прагрэс па шэрагу напрамкаў у галіне ўстойлівага развіцця, што знаходзіць адбітак у міжнародных рэйтынгах.
У прыватнасці, Беларусь уваходзіць у катэгорыю краін з вельмі высокім узроўнем развіцця і займае 65-е месца паводле індэкса чалавечага развіцця з 193 краін.
Пры гэтым мы захавалі адносна высокі ўзровень гендарнай роўнасці ў грамадстве. Паводле індэкса гендарнай роўнасці нашая краіна знаходзіцца на 28-й пазіцыі з 172. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі ў рэйтынгу былі ахова рэпрадуктыўнага здароў’я, грамадзянскія правы і магчымасці, эканамічная актыўнасць і магчымасці на рынку працы. Беларусь займае 54-е месца з 148 ў спіску краін паводле Індэкса гендэрнага разрыву. Нашая краіна таксама ўваходзіць у лік лідараў па камфортнасці мацярынства.
У 2026 годзе Беларусь заняла 35-е месца сярод 169 краін у рэйтынгу дасягнення Мэт устойлівага развіцця паводле Sustainable Development Report 2026.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by