Памер шрыфта:

Сістэма падтрымкі экспарту

У Рэспубліцы Беларусь створана сістэма падтрымкі экспарту, працуюць спецыялізаваныя інстытуты ў галіне экспартнага крэдытавання, лізінгу, страхавання экспартных рызык – ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», ААТ «Прамагралiзiнг», БРУПЭIС «Белэксiмгарант».

Сістэма падтрымкі экспарту ўключае ў сябе наступныя фінансавыя механізмы:

— экспартнае крэдытаванне і страхаванне экспартных рызык з дзяржаўнай падтрымкай (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 534 «Аб садзейнічанні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)»);

— страхаванне экспартных рызык з дзяржаўнай падтрымкай ажыццяўляецца ўпаўнаважанай страхавой кампаніяй БРУПЭIС «Белэксимгарант»; 

— кампенсацыя часткі працэнтаў па крэдытах і лізінгавых плацяжах спажыўцам беларускай прадукцыі з выкарыстаннем рэсурснай і кліенцкай базы замежных банкаў (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2009 г. № 466 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, зробленых у Рэспубліцы Беларусь»);

— пакрыццё за кошт бюджэтных сродкаў да 50% выдаткаў экспарцёраў па ўдзеле ў міжнародных спецыялізаваных выставах (кірмашах) і правядзенні ацэнкі адпаведнасці прадукцыі ў замежных дзяржавах (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 412 ад 14 лiстапада 2019 г. «Аб падтрымцы экспарту»); 

— фінансаванне за кошт бюджэтных сродкаў часткі выдаткаў па арганізацыі нацыянальных выстаў (экспазіцый) Рэспублікі Беларусь за мяжой (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2026 г. № 349 «Аб кангрэснай і выставачнай дзейнасці»).

Інфармацыйную, маркетынгавую, аналітычную, арганізацыйную і кансультацыйную падтрымку беларускім экспарцёрам аказваюць Беларуская гандлёва-прамысловая палата і РУП «Нацыянальны цэнтр падтрымкі экспарту» ў рамках пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2026 года № 154 «Аб нефінансавай падтрымцы знешнеэканамічнай дзейнасці».

РУП «Нацыянальны цэнтр падтрымкі экспарту» прызначаны ўпаўнаважанай арганізацыяй для прамога ўзаемадзеяння з суб'ектамі гаспадарання, дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па вырашэнні пытанняў, звязаных са знешнеэканамічнай дзейнасцю, уключаючы прасоўванне тавараў і паслуг на знешнія рынкі, экспертнае суправаджэнне па пытаннях ліквідацыі бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў, якія перашкаджаюць ажыццяўленню знешнеэканамічнай дзейнасці.

Экспартны патэнцыял Рэспублікі Беларусь прадстаўлены на інфармацыйным партале Export.by.

Усебаковую падтрымку экспарцёрам па выхадзе і замацаванні пазіцый на знешніх рынках аказваюць МЗС і замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы