Ядзернае раззбраенне, нераспаўсюджанне ЗМЗ і экспартны кантроль
Беларусь праводзіць паслядоўную палітыку ў сферы ядзернага раззбраення, нераспаўсюджання зброі масавага знішчэння (ЗМЗ) і экспартнага кантролю.
Падпісаўшы ў 1992 годзе Лісабонскі пратакол, Беларусь аформіла членства ў Дагаворы аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (ДСНУ). Гэты крок быў неразрыўна звязаны з прыняццем найважнейшага палітычнага рашэння аб далучэнні Беларусі да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ў якасці дзяржавы, якая не валодае ядзернай зброяй.
У ліпені 1993 г. Беларусь афіцыйна далучылася да ДНЯЗ і стала першай дзяржавай, якая добраахвотна адмовілася ад магчымасці валодання ядзернай зброяй, якая засталася пасля распаду СССР. Вітаючы факт далучэння Беларусі да ДНЯЗ у якасці няядзернай дзяржавы Вялікабрытанія, Расія і ЗША далі Беларусі гарантыі бяспекі, якія былі зафіксаваны ў Будапешцкім мемарандуме ад 5 снежня 1994 г.
Вывад ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі быў завершаны ў лістападзе 1996 г.
Беларусь разглядае абавязацельства ядзерных дзяржаў у рамках артыкула VI ДНЯЗ весці перамовы аб эфектыўных мерах па ядзерным раззбраенні ў якасці галоўнай стратэгічнай мэты Дагавора. Мы падтрымліваем збалансаваны і паэтапны падыход да ядзернага раззбраення. Беларусь падтрымала падпісанне Расіяй і ЗША ў 2010 годзе новай Дамовы аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ-3) і прывітала падаўжэнне тэрміну яго дзеяння ў лютым 2021 года на 5 гадоў у якасці чарговага захаду на шляху да скарачэння ядзерных узбраенняў.
З’яўляючыся з 1992 года паўнапраўнай удзельніцай Дагавору аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, наша краіна вывела са сваёй тэрыторыі 584 ракеты сярэдняй і меншай дальнасцi з наступнай ліквідацыяй на палігонах былога СССР.
Беларусь разглядала Дагавор аб РСМД як адзін з найважнейшых элементаў сучаснай архітэктуры міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і са шкадаваннем успрыняла спыненне яго дзеяння ў жніўні 2019 г. З мэтай запаўнення прававога вакууму, які ўтварыўся пасля спынення дзеяння ДРСМД, Прэзідэнт А.Р.Лукашэнка выступіў з ініцыятывай аб прыняцці шматбаковай палітычный дэкларацыі краін аб неразмяшчэнні ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў Еўропе.
Рэспубліка Беларусь ратыфікавала Дагавор аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў 13 мая 2000 г. і выступае за яго хутчэйшае ўступленне ў сілу.
У рамках ААН Беларусь актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці Камітэта Генеральнай Асамблеі ААН па пытаннях раззбраення і міжнароднай бяспекі. Наша краіна — традыцыйны аўтар резалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН аб забароне распрацоўкі і вытворчасці новых відаў зброі масавага знішчэння і новых сістэм такой зброі, а таксама суаўтар шэрагу рэзалюцый, прысвечаных найбольш надзённым праблемам сферы міжнароднай бяспек і раззбраення, у тым ліку рэзалюцый ініцыянаваных Рухам недалучэння.
Беларусь прымае актыўны ўдзел у працы іншых спецыялізаваных форумаў па пытаннях раззбраення і міжнароднай бяспекі – Канферэнцыі па раззбраенні ў Жэневе і Камісіі ААН па раззбраенні ў Нью-Ёрку. У 2020 годзе наша краіна ўваходзіла ў склад бюро старшыняў Канферэнцыі па раззбраенні, а ў жніўні - верасні 2020 года старшынствавала на Канферэнцыі. У 2018 і 2022 гадах прадстаўнікі Беларусі абіраліся на пасаду каардынатара дапаможнага органа V Канферэнцыі, кіруючы работай Канферэнцыі па пытаннях забароны распрацоўкі новых відаў зброі масавага знішчэння, усеагульнай праграмы раззбраення і празрыстасці ў пытаннях узбраення, новых выклікаў і пагроз.
Наша краіна з’яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі аб забароне распрацоўкі, вытворчасці, назапашвання і выкарыстання хімічнай зброі і аб яе знішчэнні (КЗХЗ) і Канвенцыі аб забароне распрацоўкі, вытворчасці і назапашванняў запасаў бактэрыялагічнай (біялагічнай) і таксічнай зброі і аб яе знішчэнні (КБТО).
У Беларусі прыняты неабходныя заканадаўчыя акты па выкананні гэтых Канвенцый, а таксама створаны Нацыянальны орган па выкананні Канвенцыі аб забароне хімічнай зброі, функцыі якога ўскладзены на Міністэрства замежных спраў і нацыянальны кантактны пункт па выкананні КБТО (Цэнтар эпідэміялогіі і мікрабіялогіі).
Беларусь паслядоўна падтрымлівае намаганні міжнароднай супольнасці па прадухіленні распаўсюджвання зброі масавага знішчэння (ЗМЗ) — ядзернай, хімічнай і біялагічнай, а таксама сродкаў яе дастаўкі, недапушчэнні яе пападання ў рукі тэрарыстаў.
Беларусь падтрымала прыняцце рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН 1540 (2004) па процідзеянні распаўсюджванню ЗМЗ і прадставіла ў Савет Бяспекі ААН адпаведныя даклады аб мерах, якія прымаюцца на нацыянальным узроўні.
Наша краіна пры садзейнічанні Цэнтра па прадухіленню канфліктаў АБСЕ, Упраўлення ААН па пытаннях раззбраення і Камітэтам Савета Бяспекі ААН 1540 распрацавала нацыянальны рамачны дакумент/«дарожную карту» аб дадатковых мерах па імплементацыі рэзалюцыі 1540 і актыўна прасоўвае рэзалюцыю 1540 у рэгіянальным фармаце.
Беларусь прызнае ролю міжнародных рэжымаў экспартнага кантролю як аднаго з інструментаў па стрымліванні незаконнага распаўсюджвання ядзерных матэрыялаў, абсталявання і тэхналогій. З'яўляючыся з 2000 года членам Групы ядзерных пастаўшчыкоў, Беларусь прытрымліваецца кіруючых прынцыпаў Групы пры прыняцці рашэнняў аб пастаўках прадукцыі, якая кантралюецца. У 2010 годзе было аформлена членства Беларусі ў Камітэце Цангера. Беларусь падтрымлівае мэты і прынцыпы трох другіх міжнародных рэжымаў экспартнага кантролю – Рэжыму кантролю за ракетнай тэхналогіяй, Васенаарскіх дамоўленасцей і Аўстралійскай групы.
Наша краіна з'яўляецца адной з дзяржаў – сузаснавальніц Гаагскага кодэкса паводзін супраць распаўсюджвання балістычных ракет і на рэгулярнай аснове рыхтуе штогадовыя дэкларацыі аб адсутнасці ракетнай праграмы і ўдзеле ў міжнародных намаганнях па нераспаўсюджванні ЗМЗ і сродкаў яе дастаўкі.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by