Памер шрыфта:

Арганізацыя дагавора аб калектыўнай бяспецы

Дагавор аб калектыўнай бяспецы (ДКБ) быў падпісаны 15 мая 1992 г. у г. Ташкенце главамі шасці дзяржаў: Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Пасля да яго далучыліся Азербайджан, Грузія  і Беларусь. Дагавор уступіў у сілу 20 красавіка 1994 г. У красавіку 1999 г. Пратакол аб пралангацыі Дагавора падпісалі шэсць з іх (акрамя Азербайджана, Грузіі і Узбекістана). 
 
На маскоўскай сесіі ДКБ 14 мая 2002 г. было прынята рашэнне аб пераўтварэнні ДКБ у поўнафарматную міжнародную арганізацыю – Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). У 2002 годзе ў Кішынёве падпісаны Статут і Пагадненне аб прававым статусе АДКБ, якія ўступілі ў сілу 18 верасня 2003 г.

2 снежня 2004 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб наданні Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы статусу назіральніка ў Генеральнай Асамблеі ААН. 

Статутнымі оргaнамі Арганізацыі з’яўляюцца: Савет калектыўнай бяспекі (СКБ), Савет міністраў замежных спраў (СМЗС), Савет міністраў абароны (СМА), Камітэт сакратароў саветаў бяспекі (КССБ).
 
Асноўная мэта Арганізацыі – нарошчваць цесныя і ўсебаковыя саюзніцкія стасункі ў знешнепалітычнай, ваеннай, ваенна-тэхнічнай галінах; каардынацыя і аб'яднанне намаганняў у барацьбе з міжнародным тэрарызмам і другімі сучаснымі пагрозамі бяспекі. 

Галоўнымі задачамі АДКБ з'яўляюцца забеспячэнне нацыянальнай і калектыўнай бяспекі, паглыбленне ваенна-палітычнага ўзаемадзеяння і інтэграцыі, каардынацыя знешнепалітычных пазіцый па міжнародных і рэгіянальных праблемах бяспекі, узмацненне шматбаковых механізмаў супрацоўніцтва, уключна з ваенным складникам, развіццё супрацоўніцтва па процідзеянні сучасным выклікам і пагрозам бяспекі, такім як міжнародны тэрарызм, наркатрафік, нелегальная міграцыя, міжнародная арганізаваная злачыннасць, інфармацыйная бяспека і кібербяспека, ажыццяўленне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
 
Беларусь актыўнае супрацоўнічае з АДКБ, выступае за моцную і эфектыўную Арганізацыю, яе інтэграцыю ў еўразійскую архітэктуру бяспекі. 
 
Падчас старшынства Беларусі ў АДКБ у 2017 годзе асноўнымі прыярытэтамі для Беларусі былі якаснае ўзмацненне ўплыву АДКБ на міжнароднай арэне, кардынальнае павышэнне аператыўнай гатоўнасці калектыўных сіл АДКБ, пашырэнне позвы эканамічный бяспекі ў межах АДКБ, а таксама рэалізацыя комплексу дадатковых мер па супрацьдзеянні міжнароднаму тэрарызму і незаконнаму абароту наркотыкаў, забеспячэнню стабільнай міграцыйнай абстаноўкі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі АДКБ.

Падчас лістападаўскай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ 2018 года ў Астане прынята знакавае рашэнне аб інстітуцыяналізацыі статусаў назіральніка і партнёра Арганізацыі на падставе ініцыятывы Беларусі аб заснаванні інстытута партнёрства падчас старшынства нашай краіны ў АДКБ у 2011 і 2017 гадах. Гэтае рашэнне закладвае падмурак для развіцця і пашырэння ўзаемааднення АДКБ з іншымі міжнароднымі арганізацыямі і трэцімі краінамі.

28 лістапада 2019 г. адбылася сесія Савета калектыўнай бяспекі ў Бішкеку. Па выніках сесіі падпісан шэраг важных дакументаў па розных напрамках дзейнасці Арганізацыі, у прыватнасці, у сферы ўмацавання ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, барацьбы з тэрарызмам і кіберзлачыннасцю.

У 2020 годзе ў Арганізацыі старшынствуе Расійская Федэрацыя.

З 1 студзеня 2020 г. Генеральным сакратаром АДКБ з'яўляецца прадстаўнік Беларусі Станіслаў Васільевіч Зась.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы