Памер шрыфта:

Парадак акрэдытацыі ў Беларусі журналістаў замежных СМІ

 

Акрэдытацыя ў Рэспубліцы Беларусь журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.12.2008 № 2015 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.10.2020 № 578).

Існуе два віды акрэдытацыі: пастаянная і часовая. Пастаянная акрэдытацыя ажыццяўляецца на перыяд да аднаго года з магчымасцю падаўжэння да трох гадоў, часовая - на тэрмін выканання журналістам замежнага СМІ прафесійных абавязкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але не больш за 14 дзён.

Акрэдытаваныя журналісты замежных СМІ пры ажыццяўленні прафесійнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь карыстаюцца ўсімі правамі і прывілеямі журналістаў СМІ, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, за выключэннем усталяваных у заканадаўстве абмежаванняў у адносінах да замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Пастаянная акрэдытацыя

Для разглядання пытання аб пастаяннай акрэдытацыі замежнага карэспандэнта ў МЗС прадстаўляецца:

♦ хадайніцтва замежнага СМІ на фірменным бланку за подпісам кіраўніка з указаннем кароткіх звестак аб дзейнасці сродка масавай інфармацыі;

♦ запоўненая на сайце МЗС анкета на пастаянную акрэдытацыю (будзе даступна з 5 кастрычніка 2020 г.) зацверджанай формы;

♦ CV журналіста;

♦ прыклады матэрыялаў журналіста, у тым ліку па Беларусі (у выпадку іх наяўнасці).

Дакументы на пастаянную акрэдытацыю прадастаўляюцца праз запаўненне анлайн-анкеты.

Рашэнне аб пастаяннай акрэдытацыі прымаецца камісіяй па пытаннях акрэдытацыі журналістаў замежных СМІ Міністэрства замежных спраў на працягу 30 каляндарных дзён на тэрмін да аднаго года.

Пасля праходжання прадстаўніком замежнага СМІ працэдуры пастаяннай акрэдытацыі ў замежнае прадстаўніцтва Беларусі накіроўваецца пісьмовае пацвярджэнне аб выдачы гадавой шматразовай візы для прэсы.

Прадстаўнікам замежных СМІ, якія атрымалі пастаянную акрэдытацыю пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, выдаецца адпаведнае пасведчанне аб акрэдытацыі (акрэдытацыйная картка). Пасля заканчэння тэрміну акрэдытацыі акрэдытацыйныя карткі павінны быць вернуты ў Міністэрства замежных спраў.

У выпадку неабходнасці прадаўжэння пастаяннай акрэдытацыі журналіст не пазней, чым за 15 рабочых дзён да заканчэння тэрміну акрэдытацыі накіроўвае ў МЗС адпаведную заяву. Пастаянная акрэдытацыя падаўжаецца на тэрмін ад аднаго да трох гадоў. Для падаўжэння акрэдытацыі Міністэрствам замежных спраў могуць быць запытаны дакументы, названыя ў частцы 2 пункта 7 Палажэння аб парадку акрэдытацыі.

Для атрымання акрэдытацыйнай карткі карэспандэнты замежнага СМІ па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь павінны звярнуцца ў МЗС (220030, Мінск, вул. Леніна, 19, упраўленне інфармацыі і лічбавай дыпламатыі, тэл. +375 (17) 327 51 54, факс +375 (17) 210 42 51, email: press@mfa.gov.by, унутраны тэл. 1412).

Часовая акрэдытацыя

Для разглядання пытання аб часовай акрэдытацыі замежнага карэспандэнта ў МЗС прадстаўляецца:

♦ запоўненая на сайце МЗС анкета на часовую акрэдытацыю (будзе даступна з 5 кастрычніка 2020 г.) зацверджанай формы;

♦ копія службовага пасведчання журналіста замежнага СМІ, у выпадку немагчымасці яго прадастаўлення - хадайніцтва замежнага СМІ аб часовай акрэдытацыі журналіста.

У журналіста могуць быць дадаткова запытаны дакументы, якія пацвярджаюць намер ажыццяўляць прафесійную дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Дакументы на часовую акрэдытацыю прадастаўляюцца праз запаўненне анлайн-анкеты.

Рашэнне МЗС аб выдачы часовай акрэдытацыі прымаецца на працягу 5 рабочых дзён з дня, наступнага за днём атрымання ад заяўніка ўсіх неабходных дакументаў.

Пасля праходжання прадстаўніком замежнага СМІ працэдуры часовай акрэдытацыі ў адпаведную замежную ўстанову Беларусі накіроўваецца пісьмовае пацверджанне аб выдачы візы для прэсы.

Прадстаўнікам замежных СМІ, якія атрымалі часовую акрэдытацыю пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, на ўказаны заяўнікам у анкеце адрас электроннай пошты накіроўваецца рашэнне аб акрэдытацыі з указаннем яе тэрміну, копія акрэдытацыйнай карткі ўстаноўленага ўзору для друку альбо апавяшчэнне аб немагчымасці акрэдытацыі.

Увазе прадстаўнікоў СМІ!

Для наведвання Беларусі ў мэтах ажыццяўлення журналісцкай дзейнасці ў бязвізавым рэжыме на тэрмін да 30 сутак праз пункт пропуску Нацыянальны аэрапорт Мінск атрыманне замежнымі журналістамі акрэдытацыі пры МЗС Беларусі з'яўляецца абавязковым.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы