Памер шрыфта:

Беларусь і краіны Еўропы

Беларусь геаграфічна, гістарычна і культурна з’яўляецца неад’емнай часткай Еўропы, знаходзячыся на скрыжаванні значных транспартных і гандлёвых шляхоў паміж рознымі рэгіёнамі еўрапейскага кантынента, і робіць адчувальны ўнёсак ва ўмацаванне агульнаеўрапейскай бяспекі, ствараючы бар’ер на шляху наркатрафіку, незаконнага гандлю зброяй, нелегальнай міграцыі і гандлю людзьмі, выступае за мірнае ўрэгуляванне рэгіянальных канфліктаў.

Беларусь устанавіла і падтрымлівае дыпламатычныя адносіны практычна з усімі еўрапейскімі дзяржавамі. Сёння беларускія дыпламатычныя і консульскія прадстаўніцтвы (усяго 28 замежных устаноў) дзейнічаюць у 22 краінах Еўропы (без краін СНД) – Аўстрыі, Балгарыі, Бельгіі, Ватыкане, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Латвіі, Літве, Нідэрландах, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Турцыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі. Шэраг з іх акрэдытаваны на суседнія краіны па сумяшчальніцтве.

Шырокае распаўсюджванне атрымаў інстытут ганаровых консулаў, якія сёння ў больш як 20 краінах Еўропы садзейнічаюць развіццю двухбаковых адносін з Беларуссю, падтрыманню ўзаемадзеяння паміж эканамічнымі суб'ектамі, пашырэнню міжасобасных кантактаў.

Нягледзячы на спробы палітыка-эканамічнага і інфармацыйнага ціску Захаду, Мінск працягвае рабіць важкі ўнёсак у забеспячэнне глабальнай харчовай бяспекі, падкрэслівае гатоўнасць да сумеснай работы з суседнімі заходнімі дзяржавамі па вырашэнні праблем у сферы міграцыі і барацьбы з трансгранічнай злачыннасцю. Не з'яўляючыся ўдзельнікам канфлікту ва Украіне, Беларусь працягвае гуманітарныя намаганні з нацэленасцю на яго найхутчэйшае вырашэнне.

У цяперашні час працягваецца рэалізацыя Захадам лініі па адмове ад раўнапраўнага дыялогу з Мінскам на шкоду ўласным эканамічным інтарэсам і забеспячэнню рэгіянальнай бяспекі. Пры гэтым Рэспубліка Беларусь захоўвае адкрытасць і нацэленасць на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з еўрапейскімі краінамі, робячы намаганні па недапушчэнні яго далейшай дэградацыі і адначасова адэкватна рэагуючы на недружалюбныя выпады і аднабаковыя абмежаванні.

На фоне негатыўнай дынамікі палітычных адносін, нядобрасумленнага і незаконнага блакавання Захадам эканамічных сувязяў з Беларуссю, беларускі бок працягвае выконваць свае міжнародныя абавязацельствы, звязаныя з забеспячэннем бяспекі і недапушчэннем эскалацыі ў рэгіёне, рухам таварных патокаў, дэманстраваць гатоўнасць да выбудоўвання добрасуседскіх адносін з еўрапейскімі дзяржавамі.

Для грамадзян 38 еўрапейскіх краін дзейнічае бязвізавы рэжым уезду ў Беларусь.


⇒ Беларусь у сістэме міжнародных адносін

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы