Міжнароднае гуманітарнае права
Міжнароднае гуманітарнае права (МГП) рэгулюе прынцыпы і правілы, якія тычацца сродкаў і метадаў вядзення ваенных дзеянняў, а таксама гуманітарнай абароны грамадзянскага насельніцтва, хворых і параненых вайскоўцаў, а таксама ваеннапалонных.
Базавымі дакументамі міжнароднага гуманітарнага права з'яўляюцца:
♦ Жэнеўская канвенцыя (I) аб паляпшэннi лёсу параненых і хворых у дзейных войсках;
♦ Жэнеўская канвенцыя (II) аб паляпшэннi лёсу параненых, хворых і асоб, якiя пацярпелi караблекрушэнне, са складу ўзброеных сіл на моры;
♦ Жэнеўская канвенцыя (III) аб абыходжанні з ваеннапалоннымі;
♦ Жэнеўская канвенцыя (IV) аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас вайны;
♦ Дадатковы пратакол (I) аб абароне ахвяр міжнародных узброеных канфліктаў;
♦ Дадатковы пратакол (II) аб абароне ахвяр неміжнародных узброеных канфліктаў;
♦ Дадатковы пратакол (III) аб прыняцці дадатковай эмблемы адрознення («Чырвоны крышталь»).
Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай усіх названых міжнародных дагавораў.
Беларусь бярэ актыўны ўдзел у разглядзе пытанняў умацавання і распаўсюджвання ведаў пра МГП, а таксама ў рабоце Міжнароднай канферэнцыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
9–12 снежня 2019 г. дэлегацыя Урада Рэспублікі Беларусь узяла ўдзел у рабоце 33-й Міжнароднай канферэнцыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка.
З 2018 года ў Мінску функцыянуе Прадстаўніцтва МКЧК у Беларусі, якое было адкрыта на падставе Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа аб статусе, прывілеях і імунітэтах Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Рэспубліцы Беларусь.
На нацыянальным узроўні створана Камісія па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў пад старшынствам Міністра юстыцыі.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by