Экспарт: агульныя палажэнні, экспартны патэнцыял, тавараправодная сетка
Агульныя палажэнні
Экспарт з'яўляецца адным з асноўных прыярытэтаў развіцця беларускай эканомікі. У структуры эканомікі экспарт традыцыйна складае больш за палову валавога ўнутранага прадукту, у сілу чаго з'яўляецца адным з асноўных крыніц забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту ў краіне.
За гады развіцця эканомікі Беларусі ў цэлым завершана фарміраванне на дзяржаўным узроўні сістэмы стымулявання і падтрымкі экспарту, заснаванай на эфектыўнай міжнароднай практыцы. Гэтая сістэма пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца, ствараюцца ўмовы для ўвядзення новых эфектыўных механізмаў.
Знешні гандаль Рэспублікі Беларусь быў падвергнуты пэўнай структурнай трансфармацыі ў посткрызісны перыяд развіцця сусветнага гандлю. Сёння ўзяты курс на павелічэнне долі навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі ў структуры экспарту, дыверсіфікацыю паставак на новыя рынкі.
Рэспубліка Беларусь традыцыйна рэалізуе шматвектарную знешнеэканамічную палітыку, падтрымлівае знешнегандлёвыя кантакты з большасцю замежных краін, актыўна ўдзельнічае ў міжнародных інтэграцыйных працэсах.
Важнейшымі падзеямі, якія істотна ўплываюць на ўмовы ажыццяўлення экспартнай дзейнасці, з'яўляюцца фундаментальныя змены ў знешнім гандлі, звязаныя з удзелам Беларусі ў Еўразійскiм эканамічным саюзе, фарміраваннем агульнай адзінай эканамічнай прасторы, маючым адбыцца ўступленнем у СГА.
Экспартны патэнцыял
Структура беларускай эканомікі з'яўляецца экспартаарыентаванай. У 2022 годзе аб'ём экспарту тавараў і паслуг Беларусі склаў 46,8 млрд. дал. ЗША (у 2000 годзе – 7 млрд. дал.).
У 2022 годзе беларуская прадукцыя экспартавалась на рынкі 161 краіны.
У Беларусі выпускаецца шырокая гама складанатэхнічнай прадукцыі, якая мае ўстойлівы попыт на знешніх рынках. Інавацыйнае паступальнае развіццё эканомікі дасягаецца за кошт павелічэння патэнцыялу навукаёмкай і высокатэхналагічнай вытворчасці.
Таварная структура беларускага экспарту ўключае ў сябе больш за тысячу таварных пазіцый на ўзроўні чатырох знакаў кодаў ТН ЗЭД ЕАЭС.
Важнейшыя экспартныя пазіцыі: прадукцыя нафтахіміі, машынабудавання, металургіі, дрэваапрацоўкі, лёгкай прамысловасці, малочная і мясная прадукцыя, мэбля, шкло, шкловалакно, цэмент.
Тавараправодная сетка беларускіх арганізацый за мяжой
Пачынаючы з 2004 года, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання праводзяць мэтанакіраваную работу па фарміраванні і развіцці тавараправоднай сеткі падведамных арганізацый за мяжой, а таксама павышэнню яе эфектыўнасці.
З першага лiпеня 2013 года функцыi каардынацыi развiцця тавараправоднай сеткі беларускiх арганiзацый за мяжой ускладзены на Міністэрства замежных спраў. МЗС садзейнічае беларускім прадпрыемствам і арганізацыям у дадзеным накірунку праз сістэму замежных устаноў Рэспублікі Беларусь.
Пастановай Совета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 183 зацверджана Палажэнне аб тавараправоднай сетцы беларускiх арганiзацый за мяжой.
З Класiфiкатарам вiдаў паставак тавараў, якiя падлягаюць улiку прi ажыццяўленнi экспартных аперацый, зацверджанным пастановай Савета Мiнiстраў ад 24 лютага 2012 г., можна азнаемiцца тут.
Пформа ведамаснай справаздачнасці "Звесткі аб пастаўках тавараў суб'ектам тавараправоднай сеткі з беларускім статутным капіталам або яго доляй, размешчаным за мяжой" на 2023 год і ўказанні па яе запаўненні. астановай Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2022 г. № 12 зацверджаны
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр прававой інфармацыі
www.ncpi.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by