Памер шрыфта:

Еўрапейскі саюз

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і ЕС былі ўсталяваны ў жніўні 1992 г. 

У сакавіку 1995 г. у г.Бруселі было падпісана Пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве (ППС) паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.

Пазней Еўрасаюз прыпыніў ратыфікацыю ППС па палітычных матывах, а таксама ўвеў супраць Рэспублікі Беларусь шэраг абмежавальных мер, у тым ліку забарону на кантакты на найвышэйшым і высокім узроўнях, замарожванне тэхнічнага садзейнічання і практычнага супрацоўніцтва ў розных сферах. Таксама былі ўведзены візавыя абмежаванні ў дачыненні да беларускіх службовых асоб.

У 2008 – 2010 гадах Беларусь і Еўрасаюз вялі актыўны даялог па пошуку шляхоў нармалізацыі адносін. У выніку ЕС часткова прыпыніў раней уведзеныя абмежаванні. У Мінску было адкрыта Прадстаўніцтва Камісіі Еўрапейскіх супольнасцей (са снежня 2009 года – Прадстаўніцтва ЕС). У 2009 годзе Рэспубліка Беларусь стала паўнапраўнай краінай-удзельніцай ініцыятывы ЕС “Усходняе партнёрства” (УП).

Разам з тым у 2011 годзе Еўрасаюз, кіруючыся ўласнымі палітызаванымі ацэнкамі ходу прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і падзей, што адбыліся пасля іх, узнавіў і пашырыў дзеянне візавых абмежаванняў супраць беларускіх службовых асоб. Былі таксама ўведзены абмежаванні на фінансавыя аперацыі з шэрагам беларускіх прадпрыемстваў і забарона на пастаўку ў Беларусь некаторых тавараў і паслуг вузкаспецыяльнага прызначэння.

Напрыканцы 2012 года аднавіліся кантакты высокага ўзроўню паміж афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі, еўраструктур і краін-членаў ЕС. На працягу 2013 – 2015 гадоў Еўрасаюз часткова скараціў санкцыйныя спісы беларускіх фізічных асоб і кампаній.

У 2016 годзе ў адносінах паміж Беларуссю і ЕС адбыліся буйныя пазітыўныя зрухі. ЕС скасаваў усе санкцыі супраць беларускіх кампаній і звёў да мінімуму кола фізічных асоб, якія застаюцца пад візавымі абмежаваннямі. Аднавіліся перамовы з ЕС аб далучэнні Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Заснавана Каардынацыйная група Беларусь – ЕС – новы фармат структураванага комплекснага дыялогу па ўсім спектры двухбаковага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. 

У верасні 2016 г. пры падтрымцы ЕС зацверджана новая Стратэгія Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) для Беларусі на 2016 – 2019 гады. З гэтага часу ЕБРР паўнавартасна працуе з беларускім дзяржсектарам (раней фінансаваліся толькі прыватныя праекты).

ЕС санкцыянаваў дзейнасць ў Беларусі Еўрапейскага інвестыцыйнага банка (ЕІБ). 9 жніўня 2017 г. уступіла ў сілу раней падпісанае Рамачнае пагадненне Беларусь – ЕІБ. Рэалізуецца шэраг буйных інфраструктурных праектаў з фінансаваннем ЕІБ і ЕБРР.

Пачынаючы з 2016 года ўдвойчы (да 28 – 30 млн. еўра) павялічаны штогадовы краінавы бюджэт тэхдапамогі ЕС для Беларусі. За кошт сродкаў ЕС ажыццяўляецца ўладкаванне дзяржаўнай мяжы Беларусі, мадэрнізацыя пагранічнай і мытнай інфраструктуры, абмен перадавым вопытам і рэалізацыя пілотных праектаў у энергетычнай, транспартнай, аграхарчовай, прыродаахоўнай, адукацыйнай, культурнай і іншых прыярытэтных абласцях (падрабязная інфармацыя аб супрацоўніцтва з ЕС у сферы міжнароднай тэхнічнай дапамогі знаходзіцца на сайце Цэнтра міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС у Рэспубліцы Беларусь).

У 2016 годзе Беларусь і Еўрапейская камісія ўпершыню супольна правялі Беларускі інвестыцыйны форум у г.Вене. 27 кастрычніка 2017 г. у аналагічным фармаце прайшоў Беларуска-еўрапейскі эканамічны форум у г.Люксембургу.

8 студзеня 2020 г. Беларусь і ЕС падпісалі ў г.Бруселі пагадненні аб спрашчэнні візавых працэдур і аб рэадмісіі.

Дзейнічаюць галіновыя экспертныя дыялогі паміж беларускімі профільнымі ўстановамі і Еўрапейскай камісіяй, у тым ліку ў вобласці экалогіі, эканомікі і фінансаў, знешняга гандлю, мытні. 

Узаемадзеянне ў пагранічнай і энергетычнай сферах будуецца на аснове падпісаных у 2009 годзе Мемарандума аб наладжванні практычнага супрацоўніцтва паміж Дзяржаўным пагранічным камітэтам і Еўрапейскім агенцтвам па ахове знешніх меж ФРАНТЭКС і Дэкларацыі аб супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Камісіяй Еўрапейскіх супольнасцяў у вобласці энергетыкі. У маі 2015 г. Беларусь і Еўракамісія заключылі дамоўленасць аб супрацоўніцтве па механізме ранняга папярэджання ў энергетычнай галіне. Беларусь таксама прынята ў Балонскі працэс і атрымала статус назіральніка ў Паўночным вымярэнні.

Скончана рэалізація Плана дзеянняў у рамках дыялогу Беларусь – ЕС па мытных пытаннях на 2016 – 2019 гг., пачалісь перамовы па аналагічнаму плану на 2020 – 2023 гг. У 2020 годзе Беларусь и ЕС таксама распачалі перамовы па праэкце Пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемнай адміністратыўный дапамозе ў мытных справах.

У кастрычніку 2016 года паміж Беларуссю, Еўрасаюзам і сям’ю яго краінамі-членамі (Балгарыя, Венгрыя, Латвія, Літва, Польшча, Румынія, Фінляндыя) падпісана Дэкларацыя аб Партнёрстве дзеля мабільнасці (ПДМ). У рамках ПДМ рэалізуецца сумесны праект па барацьбе з нелегальнай міграцыяй. 

Беларусь актыўна ўдзельнічала ў шматбаковым кампаненце “Усходняга партнёрства”. Міністр замежных спраў У.У.Макей узяў удзел у самітах УП у г.Вільнюсе (28 – 29 лістапада 2013 г.), г.Рызе (21 – 22 мая 2015 г.) і г.Бруселі (24 лістапада 2017 г.), канферэнцыі высокага ўзроўню ў Бруселі з нагоды дзесяцігадовага юбілею “Усходняга партнёрства” (13 – 14 мая 2019 г.). У саміце УП 18 чэрвеня 2020 г. у рэжыме відэаканферэнцыі ўдзельнічаў Прэм'ер-міністр Беларусі Р.А.Галоўчанка. 

Прадстаўнікі Беларусі актыўна ўдзельнічаюць у працы ўсіх чатырох шматбаковых тэматычных платформ УП (“Умацаванне дзяржінстытутаў і належнага кіравання”, “Эканамічнае развіццё і рынкавыя магчымасці”, “Канэктыўнасць, энергаэфектыўнасць, навакольнае асяроддзе і кліматычныя змены”, “Мабільнасць і кантакты паміж людзьмі”), а таксама працоўных груп і флагманскіх ініцыятыў. 

Беларусь праводзіць лінію на актывізацыю ўжытковай дзейнасці УП у адпаведнасці з зацікаўленасцямі краін-партнёраў. Супольна з іншымі краінамі беларускі бок ініцыіруе распрацоўку праектаў, накіраваных на развіццё энергетычных і транспартных камунікацый, умацаванне рэгіянальнай энергетычнай бяспекі, барацьбу з экалагічнымі пагрозамі, павышэнне эфектыўнасці аховы граніц і мытнага забеспячэння гандлю паміж краінамі-партнёрамі і ЕС.

Па ініцыятыве Беларусі створаны Бізнес-форум УП (2011 год) і працоўная група УП па гарманізацыі лічбавых рынкаў (2015 год) у якасці платформаў для дыялогу і супрацоўніцтва паміж бізнес-коламі і эканамічнымі структурамі краін-партнёраў і ЕС. Шэраг беларускіх транспартных праектаў уключаны ў Індыкатыўны план дзеянняў УП па інвесціраванню ў транс’еўрапейскую транспартную сетку TEN-T да 2030 года.

З улікам важнасці недапушчэння ўзнікнення новых падзяляльных ліній у рэгіёне беларускі бок паслядоўна прасоўвае ў фармаце УП ідэю “інтэграцыі інтэграцый”, якая ў перспектыве можа паслужыць грунтам для гарманізацыі інтэграцыйных працэсаў у рамках Еўрапейскага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама стварэння агульнай эканамічнай прасторы “ад Уладзівастока да Лісабона”.

Беларусь бярэ ўдзел у праграмах трансгранічнага супрацоўніцтва ЕС “Польшча – Беларусь – Украіна” і “Латвія – Літва – Беларусь”. У 2007-2013 гг. па лініі гэтых праграм у Беларусі рэалізаваны праекты з агульным бюджэтам каля 50 млн.еўра. На 2014-2020 гг. у рамках гэтых праграм Беларусі даступна ў конкурсным парадку каля 280 млн.еўра.

Беларусь таксама актыўна ўдзельнічае ў тэматычных праграмах ЕС ЭРАЗМУС+, ГАРЫЗОНТ 2020, ТАЙЕКС, ТВІННІГ, “Мэры за эканамічны рост”, “Мэры за клімат і энергаэфектыўнасць”, “Усходнееўрапейскае партнёрства ў галіне энергаэфектыўнасці і экалогіі”, і інш.

Разам з тым у канцы 2020 года з прычыны непрымання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года і крытычнай ацэнкі поствыбарных падзей Еўрасаюз аднавіў і пашырыў дзеянне візавых санкцый у дачыненні да шэрагу афіцыйных асоб Беларусі. Уведзеныя абмежаванні на фінансавыя аперацыі з шэрагам беларускіх прадпрыемстваў. У аднабаковым парадку спынены кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях, згорнута практычнае ўзаемадзеянне па асобных напрамках супрацоўніцтва.

У сувязі з дзеяннямі Еўрапейскага саюза беларускім бокам быў прыняты шэраг крокаў па абароне нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы