Памер шрыфта:

Беларусь і краіны Азіі і Акіяніі

Важным напрамкам шматвектарнага знешнепалітычнага курсу Беларусі з'яўляецца развіццё супрацоўніцтва з дзяржавамі Паўднёвай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Азіяцкі рэгіён безумоўна важны для Беларусі. У першую чаргу, гэта ёмісты і перспектыўны рынак для беларускіх тавараў і паслуг, які хутка расце, а таксама перспектыўны донар інвестыцый у эканоміку Беларусі.

Краіны рэгіёна імпартуюць шырокі спектр прадукцыі, аналагічнай той, што выпускаецца ў Беларусі. Маюцца аб'ектыўныя перадумовы для прасоўвання беларускіх тавараў і паслуг.

Асобныя краіны рэгіёна ўваходзяць у лік сусветных лідараў па аб'ёме прамых інвестыцый за мяжу, што можа быць выкарыстана Беларуссю для развіцця перспектыўных галін нацыянальнай эканомікі. 

Створаны механізмы ўзаемадзеяння на палітычным узроўні, наладжана міжпарламенцкае супрацоўніцтва, развіваецца дыялог у гандлёва-эканамічнай, прамысловай, навукова-тэхнічнай, культурнай, адукацыйнай і іншых сферах.

З дзяржавамі рэгіёна ў Беларусі сфарміравана трывалая дагаворна-прававая база супрацоўніцтва, якая працягвае развівацца і дапаўняцца новымі пагадненнямі ў перспектыўных галінах супрацоўніцтва.

Беларусь паспяхова ўзаемадзейнічае з дзяржавамі рэгіёна ў міжнародных арганізацыях, аказваецца ўзаемная падтрымка па прынцыповых пытаннях.

Дынамічна развіваюцца адносіны з Індыяй, у тым ліку дыялог на найвышэйшым узроўні, эканамічныя кантакты, узаемадзеянне на міжнароднай арэне. У 2024 годзе арганізаваны візіт Міністра замежных спраў Беларусі ў Нью-Дэлі. Ажыццяўляецца актыўнае ўзаемадзеянне з Індыяй у межах БРІКС і ШАС, уключаючы сустрэчы лідараў дзвюх краін на палях адпаведных форумаў.

Развіваюцца ўзаемавыгадныя адносіны з Іранам. Дасягнуты высокі ўзровень палітычных кантактаў. Кіраўнік беларускай дзяржавы сустрэўся з Прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі на палях пасяджэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва 16 верасня 2021 г. у Душанбэ (Таджыкістан) і 16 верасня 2022 г. у Самаркандзе (Узбекістан). 12–13 сакавіка 2023 г. адбыўся візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Тэгеран. 

22–23 лістапада 2022 г. Іран наведала ўрадавая дэлегацыя пад кіраўніцтвам Прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі. 

Месяцам раней у рамках падрыхтоўкі да візіту беларускага Прэм’ер-міністра ў Іран і правядзення перамоў з кіраўніцтвам краіны ў Тэгеране знаходзіўся кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей. 

Ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з Тэгеранам у гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, адукацыйнай, транспартна-лагістычнай, культурнай і іншых сферах.

У жніўні 2025 года адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Ірана ў Беларусь. У снежні 2025 года з афіцыйным візітам Мінск наведаў кіраўнік іранскага знешнепалітычнага ведамства.

Наладжана рэгулярнае ўзаемадзеянне на розных узроўнях з Пакістанам. Абмен візітамі на найвышэйшым ўзроўні надаў моцны імпульс развіццю шматпланавых двухбаковых адносін, спрыяў наладжванню паміж Мінскам і Ісламабадам актыўнага абмену візітамі дэлегацыямі розных узроўняў. Ключавыя напрамкі сумеснай працы – эканоміка, вытворчая кааперацыя і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. 

Актыўна работае Сумесная Беларуска-Пакістанская камісія па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, штогод праводзяцца яе пасяджэнні для вырашэння актуальных пытанняў рэалізацыі сумесных праектаў.

Супрацоўніцтва Беларусі са Шры-Ланкой і шэрагам іншых краін Азіі дэманструе значны патэнцыял для экспарту беларускіх паслуг у галіне адукацыі. Гатоўнасць актывізаваць узаемадзеянне па гэтым і іншым напрамкам узаемнага інтарэсу была пацверджана падчас візіту ў Беларусь кіраўніка МЗС Шры-Ланкі ў маі 2026 года. 

Адным з прыярытэтаў для Беларусі ў Азіі з'яўляюцца краіны АСЕАН. Рэалізуецца палітыка, накіраваная на развіццё дружалюбных адносін з дзяржавамі рэгіёна. З усімі краінамі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны, адкрыты дыпламатычныя місіі ў В'етнаме (па сумяшчальніцтве ў Камбоджы, Лаосе, М'янме і Тайландзе) і Інданезіі (па сумяшчальніцтве ў Малайзіі, Сінгапуры і Філіпінах). У сакавіку 2022 года адкрыта Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Хашыміне (В’етнам). Да 1 лістапада 2026 г. запланавана адкрыццё Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Саюз М’янма.

1–2 ліпеня 2026 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Інданезію. Дынамічна развіваюцца кантакты з Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай. 25–26 сакавіка 2026 г. адбыўся першы ў гісторыі афіцыйны візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Пхеньян.

Развіваюцца міжпарламенцкія сувязі. Беларусь з 2011 года мае статус назіральніка пры Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН. Пасол Беларусі ў Інданезіі з 2012 года акрэдытаваны пры АСЕАН. 

Агульныя падыходы да пытанняў шматбаковага парадку дня дазваляюць Беларусі паспяхова супрацоўнічаць з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі на міжнароднай арэне.

Актыўна развіваюцца сувязі з Інданезіяй, В'етнамам, М’янмай і іншымі дзяржавамі рэгіёна ў двухбаковым фармаце. 

У сакавіку 2013 года адбыліся афіцыйныя візіты Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Інданезію і Сінгапур, якія дазволілі пашырыць дыялог Беларусі з гэтымі дзяржавамі ў гандлёва-эканамічнай і палітычнай сферах.

Паміж краінамі ўсталяваны дзейсны механізм двухбаковага ўзаемадзеяння ў рамках рэгулярных пасяджэнняў Беларуска-Інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве, а таксама кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў. 

2 мая 2025 г. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Генеральны сакратар Камуністычнай партыі В’етнама То Лам падпісалі ў Мінску Сумесную заяву аб устанаўленні паміж дзвюма краінамі адносін стратэгічнага партнёрства.

27–28 лістапада 2025 г. адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў М’янму, які вызначыў прыярытэтныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва з гэтай краінай.

У красавіку 2022 года адбылося пасяджэнне Беларуска-Інданезійскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве, па выніках якога падпісаны дарожная карта ўзаемадзеяння на два гады, а таксама пагадненні ў сферы сертыфікацыі.

Захоўваецца зацікаўленасць беларускага боку ў развіцці ўзаемавыгаднага дыялогу з Рэспублікай Карэя, Японіяй і Аўстраліяй.

За апошнія 15 гадоў тавараабарот з краінамі рэгіёна істотна павялічыўся.

Стабільныя пастаўкі беларускіх угнаенняў дазваляюць партнёрам у рэгіёне эфектыўна забяспечваць харчовую бяспеку. 

Дзяржавы рэгіёна з'яўляюцца важнымі спажыўцамі машынабудаўнічай прадукцыі. Беларускія кар'ерныя самазвалы БЕЛАЗ, грузавікі МАЗ, трактары «Беларус», шыны, нафтапрадукты, хімічныя тавары, тэхніка і абсталяванне вядомыя ў краінах рэгіёна. У В'етнаме дзейнічае зборачная вытворчасць грузавікоў МАЗ. 

З улікам дасягненняў Беларусі ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі перспектыўным з'яўляецца супрацоўніцтва ў харчовай сферы. Беларусь паспяхова нарошчвае пастаўкі прадуктаў харчавання, у тым ліку малочнай прадукцыі.

Наладжана эфектыўнае ўзаемадзеянне з Манголіяй па шырокім спектры напрамкаў. Найважнейшай падзеяй стаў першы ў гісторыі двухбаковых адносін дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі у Манголію, які адбыўся ў чэрвені 2024 года. Падтрымліваюцца актыўныя кантакты па лініі ўрадаў, міністэрстваў дзвюх краін. У 2024 годзе адбыўся візіт Міністра замежных спраў Беларусі ў Манголію. У чэрвені 2026 года праведзена 8-е пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Прапрацоўваюцца праекты прамысловай кааперацыі.


⇒ Беларусь у сістэме міжнародных адносін

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы