Беларуска-Расійскае Пагадненне аб узаемным прызнанні віз
11 студзеня 2025 г. уступіла ў сілу падпісанае 19 чэрвеня 2020 г. Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў – удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
Пагадненне рэгулюе парадак перасячэння замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства сумеснай граніцы дзяржаў – удзельнікаў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, у тым ліку яе сухапутнага ўчастка, які да гэтага быў адкрыты толькі для грамадзян Беларусі і Расіі.
У адпаведнасці з Пагадненнем бакі ўзаемна прызнаюць візы, якія даюць права на ўезд і знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама адзнакі аб перасячэнні знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы.
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія ажыццяўляюць уезд, выезд, знаходжанне і (або) транзітны праезд па тэрыторыях Беларусі і Расіі ў візавым рэжыме і маюць візу адной з дзвюх краін, а таксама дакумент, які сведчыць асобу і прызнаецца абедзвюма дзяржавамі, атрымліваюць права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, праязджаць транзітам па тэрыторыях абедзвюх дзяржаў на працягу тэрміну дзеяння такой візы.
Расійскім бокам у цяперашні час не ажыццяўляецца пропуск замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Расійскую Федэрацыю па электронных візах Рэспублікі Беларусь, а таксама па электронных візах Расійскай Федэрацыі ў выпадку ўезду іх уладальнікаў непасрэдна з Рэспублікі Беларусь да ўрэгулявання тэхнічных аспектаў, звязаных з вырашэннем дадзенага пытання. Таксама па тэхнічных прычынах не ажыццяўляецца пропуск замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліку Беларусь з Расійскай Федэрацыі па электронных візах Рэспублікі Беларусь.
Калі ў дачыненні да іх і ў Беларусі, і ў Расіі, у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі прадугледжаны бязвізавы рэжым, то для ўезду ў абедзве краіны і знаходжання там дастаткова прызнаванага абедзвюма дзяржавамі дакумента, які сведчыць асобу.
У выпадку, калі для ўказаных асоб у адной краіне дзейнічае бязвізавы рэжым, а ў другой візавы, то для ўезду ў апошнюю і знаходжання там, акрамя дакумента, які сведчыць асобу, спатрэбіцца віза.
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства або дакумент для наведвання міжнароднага мерапрыемства адной краіны і дакумент, які сведчыць асобу, маюць права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, праязджаць транзітам па тэрыторыі іншай краіны без віз на працягу тэрміну дзеяння названых дакументаў.
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць дазвол на часовае пражыванне Рэспублікі Беларусь або Расійскай Федэрацыі і дакумент, які сведчыць асобу, маюць права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы без віз на працягу тэрміну дзеяння названых дакументаў і з захаваннем тэрмінаў, устаноўленых нацыянальным заканадаўствам (у Рэспубліцы Беларусь – не больш за 90 сутак на працягу года). Уезд такіх іншаземцаў на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы з тэрыторый трэціх дзяржаў і іх выезд у трэція дзяржавы ажыццяўляюцца пры наяўнасці ўязных віз (афармляюцца замежнымі установамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі) або выязных / выязных-уязных віз (афармляюцца тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь або падраздзяленнямі па пытаннях міграцыі тэрытарыяльных органаў Міністэрства унутраных спраў Расійскай Федэрацыі).
Тэрмін знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыях Беларусі і Расіі вызначаецца з даты ўезду на тэрыторыю адной з дзяржаў з тэрыторыі трэцяй дзяржавы.
Уезд на тэрыторыі Беларусі і Расіі магчымы як праз міжнародныя пункты пропуску праз дзяржаўную граніцу, так і непасрэдна па шляхах міжнародных чыгуначных і паветраных зносін, а таксама па шляхах аўтамабільных зносін, пералічаных у Дадатку да Пагаднення. У цяперашні час Пагадненнем прадугледжана шэсць такіх участкаў: Юхавічы – Далосцы (Апочка – Наваполацк), Езярышча – Невель (Кіеў – Санкт-Пецярбург), Лёзна – Круглоўка (Віцебск – Смаленск), Рэдзькі – Чырвоная Горка (Мінск – Масква), Звянчатка – Дубавічка (Бабруйск – Масква), Селішча – Навазыбкаў (Гомель – Бранск). Перасячэнне сухапутнага ўчастка расійска-беларускай граніцы па іншых шляхах не дапускаецца і будзе расцэньвацца як парушэнне дзяржаўнай граніцы.
Асаблівы парадак уезду на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі захоўваецца ў адносінах да грамадзян Украіны. Згодна з рашэннем Урада Расійскай Федэрацыі, грамадзяне Украіны ўязджаюць у Расію праз пункт пропуску ў маскоўскім аэрапорце «Шарамеццева» і аўтамабільны пункт пропуску «Лудонка» ў Пскоўскай вобласці.
Дзеянне Пагаднення не распаўсюджваецца на замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім абмежаваны ўезд на тэрыторыю адной з дзвюх дзяржаў.
Кожны з бакоў захоўвае за сабой права адмовіць ва ўездзе або скараціць тэрмін знаходжання на сваёй тэрыторыі любога замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, а таксама ажыццяўляць праверку выканання імі правіл уезду, выезду, транзіту або рэжыму знаходжання.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by