Памер шрыфта:

Аб Міністэрстве

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і падпарадкоўваецца Ураду Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве замежных спраў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, МЗС праводзіць дзяржаўную палітыку ў сферы знешніх сувязей і ажыццяўляе каардынацыю знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці нашай краіны.

У сістэму МЗС уваходзяць цэнтральны апарат, дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы за мяжой, а таксама Інфармацыйнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн”.
 
МЗС забяспечвае выкананне комплекса задач у сферы міжнароднай дзейнасці, у тым ліку забеспячэнне праў і інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у міжнародных адносінах; абарону праў і інтарэсаў беларускіх грамадзян і арганізацый за мяжой; стварэнне спрыяльных умоў для прасоўвання нашых эканамічных інтарэсаў за мяжой; збор і аналіз інфармацыі аб фактарах і тэндэнцыях міжнароднага развіцця; падрыхтоўку прапаноў па стратэгічных напрамках знешнепалітычнага і знешнеэканамічнага курса Рэспублікі Беларусь і інш.

МЗС таксама каардынуе супрацоўніцтва дзяржаўных органаў Беларусі з адпаведнымі органамі замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў; вядзе падрыхтоўку і ўдзельнічае ў ажыццяўленні візітаў дзяржаўных і ўрадавых дэлегацый Рэспублікі Беларусь за мяжу; праводзіць перамовы з прадстаўнікамі замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў; прымае ўдзел у арганізацыі міжнародных форумаў у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой і інш.

Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны са 183 краінамі свету і на сённяшні дзень прадстаўлена загранустановамі ў 57 дзяржавах, а з улікам акрэдытацыі паслоў па сумяшчальніцтве — у 105.

Замежныя дзяржавы прадстаўлены ў Беларусі 51 пасольствамі, 3 аддзяленнямі пасольстваў, 2 гандлёвымі прадстаўніцтвамі, 7 консульскімі ўстановамі і 36 ганаровымі консуламі; міжнародныя арганізацыі — 18 прадстаўніцтвамі. Па сумяшчальніцтве з Масквы, Вільнюса, Варшавы і Кіева акрэдытавана 83 замежных дыппрадстаўніцтва.

Рэспублікай Беларусь ажыццяўляецца выкананне больш за 4 тысяч міжнародных дагавораў, у тым ліку 2 618 двухбаковых і 1 769  шматбаковых.

Падрабязную інфармацыю аб знешняй палітыцы Беларусі, нашых адносінах з ключавымі партнёрамі за мяжой і дзейнасці беларускага боку ў рамках міжнародных арганізацый вы знойдзеце ў адпаведных раздзелах сайта МЗС.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы