Памер шрыфта:

Кантроль над звычайнымі ўзбраеннямі і меры ўмацавання даверу і бяспекі

Выконваючы свае абавязкі па міжнародных пагадненнях, Беларусь знішчыла вялікую колькасць узбраенняў і ваеннай тэхнікі. Шляхам скарачэння запасаў звычайных узбраенняў яна зрабіла значны ўнёсак ва ўмацаванне міру і стабільнасці ў Еўропе. 

Па Дагаворы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) 1990 года Беларуссю знішчана 1773 баявых танкаў, 1341 баявая браніраваная машына і 130 баявых самалётаў, што склала болей за 10 адсоткаў узбраенняў і ваеннай тэхнікі, ліквідаваных усімі трыццаццю краінамі – удзельніцамі ДЗУСЕ. Беларусь прымала актыўны ўдзел у перамовах па адаптацыі Дагавора да новых геапалітычных рэалій і ў ліпені 2000 г. першай ратыфікавала Пагадненне аб адаптацыі ДЗУСЕ, якое было падпісана падчас Стамбульскага саміту АБСЕ ў лістападзе 1999 г. Аднак дадзенае пагадненне так і не ўступіла ў сілу па прычыне таго, што шэраг дзяржаў – удзельніц ДЗУСЕ звязалі магчымасць яго ратыфікацыі з выкананнем абавязацельстваў, якія не маюць прамога дачынення да кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі.

Нягледзячы на тое, што дзеючы ДЗУСЕ перастаў адпавядаць сучаснай ваенна-палітычнай сітуацыі на еўрапейскім кантыненце, Беларусь  працягвае паслядоўна і няўхільна выконваць Дагавор. Пры гэтым Беларусь выступае за аднаўленне жыццяздольнасці агульнаеўрапейскага рэжыму кантролю над узбраеннямі і далучэнне да яго ўсіх зацікаўленых дзяржаў – удзельніц АБСЕ.

Беларусь з'яўляецца таксама бокам Дагавора па адкрытым небе. Мэтай ДАН з’яўляецца павышэнне транспарэнтнасці ў ваеннай сферы і ўмацаванне бяспекі, даверу і стабільнасці ў зоне яго прымянення шляхам правядзення аглядальных палётаў.  У лістападзе 2020 г. ЗША выйшлі з Дагавора па адкрытым небе, што выклікала аналагічны крок з боку Расійскай Федэрацыі ў снежні 2021 г.

Беларусь ажыццяўляе актыўнае ўзаемадзеянне ў сферы агульнаеўрапейскай бяспекі з Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ). У рамках асноўнага перамоўнага органа Арганізацыі па ваенна-палітычнай праблематыцы –  Форума АБСЕ па супрацоўніцтву ў галіне бяспекі (ФСБ АБСЕ) – Беларусь прымала актыўны ўдзел у распрацоўцы такіх дакументаў як Дакумент АБСЕ аб лёгкай і стралковай зброі (2000 год) і Дакумент АБСЕ аб запасах звычайных боепрыпасаў (2003 год). З канца красавіка па пачатак жніўня 2022 года Беларусь ажыццяўляе функцыі старшынi Форума АБСЕ па супрацоўніцтве ў галіне бяспекі. 

У Беларусі рэалізаваны сумесныя з АБСЕ праекты па нарошчванні патэнцыялу ў галіне кіраванні запасамі ЛСЗ і павышэнні бяспекі яе захоўвання, а таксама па ліквідацыі запасаў вадкага ракетнага паліва (меланж, самін і ТМ-185).

Беларусь прыхільная выкананню Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі, у адпаведнасці з якім дзяржавы-ўдзельніцы штогод абменьваюцца інфармацыяй аб узброеных сілах, сістэмах узбраенняў і тэхнікі, планаванні ў галіне абароны і ваенных выдатках, праводзяць інспекцыі, а таксама наведванні воінскіх фарміраванняў для ацэнкі правільнасці інфармацыі, якая прадастаўляецца пра іх.

Беларусь выступае за стварэнне неабходных умоў для запуску прадметнага дыялога па мадэрнізацыі Венскага дакумента 2011 года.

Беларусь лічыць, што адным з галоўных элементаў умацавання агульнаеўрапейскай бяспекі і кантролю над узбраеннямі з'яўляецца развіццё мер даверу і бяспекі на рэгіянальным і субрэгіянальным узроўнях. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь абвясціў стратэгію па фармаванню «пояса добрасуседства і бяспекі» уздоўж сваіх межаў. У рамках гэтай стратэгіі Беларусь заключыла дамоўленасці аб дадатковых мерах даверу і бяспекі ў ваенна-палітычнай сферы з Украінай і Літвой (у 2001 годзе), Латвіяй і Польшчай (у 2004 годзе). Гэтыя меры забяспечваюць важны для ўсіх суседзяў перыметр даверу і бяспекі. 

У верасні 2003 г. Рэспубліка Беларусь далучылася да Канвенцыі аб забароне прымянення, накаплення запасаў, вытворчасці і перадачы проціпяхотных мін і аб іх знішчэнні. Валодаючы сёмым у свеце арсеналам проціпяхотных мін (3,4 млн.), якія засталіся ў спадчыну ад СССР, Беларусь цалкам выканала ўзятыя на сябе ў адпаведнасці з Канвенцыяй абавязацельствы, знішчыўшы да красавіка 2017 года ўсе запасы супрацьпяхотных мін у рамках сумеснага праекта з ЕС.

Беларусь цалкам падзяляе гуманітарныя прынцыпы абароны грамадзянскага насельніцтва ад уздзеяння канкрэтных відаў звычайных узбраенняў, а таксама камбатантаў ад прычынення ім пакут, якія з'яўляюцца празмернымі дзеля дасягнення законнай ваеннай мэты. Зыходзячы з гэтага, Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам Канвенцыі аб забароне або абмежаванні прымянення канкрэтных відаў зброі, якія могуць нанасіць празмерныя пашкоджанні або маючымі невыбіральнае дзеянне (Канвенцыі аб «негуманнай» зброі/КНЗ), і ўсіх яе Пратаколаў. У лістападзе 2020 года Беларусь выконвала функцыі старшыні 14-й канферэнцыі дзяржаў - удзельніц Пратакола V да Канвенцыі аб «негуманнай» зброі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы