Памер шрыфта:

Беларусі і краіны Азіі, Аўстраліі і Акіяніі

Важным напрамкам шматвектарнага знешнепалітычнага курсу Беларусі з'яўляецца развіццё супрацоўніцтва з дзяржавамі Паўднёвай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Азіяцкі рэгіён ўяўляе сабой безумоўны прыярытэт для Беларусі. У першую чаргу, гэта ёмісты і перспектыўны рынак для беларускіх тавараў і паслуг, які хутка пашыраецца, а таксама перспектыўны донар інвестыцый у эканоміку Беларусі.

Краіны рэгіёну імпартуюць, у тым ліку, шырокі спектр прадукцыі, аналагічнай выпускаемай у Рэспубліцы Беларусь. Маюцца аб'ектыўныя перадумовы для прасоўвання беларускіх тавараў і паслуг.

Асобныя краіны рэгіёну ўваходзяць у лік сусветных лідараў па аб'ёму прамых інвестыцый за мяжу, што можа быць выкарыстана Рэспублікай Беларусь для развіцця перспектыўных галін нацыянальнай эканомікі. 

Створаны механізмы ўзаемадзеяння на палітычным узроўні, наладжана міжпарламенцкае супрацоўніцтва, развіваецца дыялог у гандлёва-эканамічнай, прамысловай, навукова-тэхнічнай, культурнай, адукацыйнай і іншых сферах.

З дзяржавамі рэгіёну ў Беларусі сфарміравана трывалая дагаворна-прававая база супрацоўніцтва, якая працягвае развівацца і дапаўняцца новымі пагадненнямі ў перспектыўных галінах супрацоўніцтва.

Беларусь паспяхова супрацоўнічае з дзяржавамі рэгіёну ў міжнародных арганізацыях, аказваецца ўзаемная падтрымка па прынцыповых пытаннях.

Традыцыйна ключавым напрамкам знешняй палітыкі Беларусі ў Азіі з'яўляецца паглыбленне давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Кітаем.

Паміж Мінскам і Пекінам створаны механізмы рэгулярных абменаў візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях, вядзецца актыўны міжпарламенцкі дыялог, дзейнічае Беларуска-Кітайскі міжурадавы камітэт па супрацоўніцтву, дынамічна развіваюцца міжведамасныя і міжрэгіянальныя беларуска-кітайскія кантакты.

Рэспубліка Беларусь актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі ініцыятывы «Пояс і шлях». У красавіку 2019 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка прыняў удзел у другім міжнародным форуме “Пояс і шлях” у Пекіне.

Асаблівую ролю адыгрывае індустрыяльны парк “Вялікі камень” як міжнародны, высокатэхналагічны праект, які адкрыты для новых замежных інвестараў. Па стане на чэрвень 2021 года ў індустрыяльным парку зарэгістраваны 70 рэзідэнтаў з 16 краін свету. 

Паступальна развіваецца супрацоўніцтва Беларусі з Індыяй. У чэрвені 2018 года адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь спікера ніжняй палаты Парламента Індыі С.Махаджан.

Важнасць набывае інвестыцыйнае і тэхналагічнае ўзаемадзеянне Беларусі і Індыі. Рэалізуюцца праекты па вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь навейшых лекавых сродкаў з прыцягненнем інвестыцый з Індыі і на аснове індыйскіх тэхналогій. Прапрацоўваецца пытанне стварэння на пляцоўцы будучай СЭЗ ЕАЭС “Брэміна-Орша” Беларуска-Індыйскага інвестыцыйнага кластара. Праводзіцца работа па лакалізацыі на тэрыторыі Індыі вытворчасці тэхнікі “МАЗ” і “Гомсельмаш” у рамках праграмы індыйскага ўрада “Рабі ў Індыі”.

Развіваюцца ўзаемавыгадныя адносіны з Іранам. Дасягнуты высокі ўзровень палітычных кантактаў. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка і Прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран Х.Роўхані сустракаліся на палях саміту ШАС у Кітаі ў чэрвені 2018 года, ў лютым 2019 года ў г.Сочы сумесна з Прэзідэнтамі Расіі і Турцыі.

У верасні 2018 года адбыўся візіт у Беларусь іранскай дэлегацыі на чале са Старшынёй Сходу ісламскага савета Ірана А.Ларыджані. 

Ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з Тэгеранам у гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, адукацыйнай, культурнай і іншых сферах. У студзені 2018 года ў г.Тэгеране адбылося пасяджэнне Змешанай Беларуска-Іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва. У ліпені 2019 года ў г.Тэгеране адбыўся пяты раунд палітычных кансультацый паміж МЗС Беларусі і МЗС Ірана на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.

Наладжана рэгулярнае ўзаемадзеянне на розных узроўнях з Пакістанам. Візіты ў гэтую краіну Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі, якія адбыліся ў 2015 і 2016 гг., далі імпульс развіццю шматпланавых двухбаковых адносін, спрыялі наладжванню паміж Мінскам і Ісламабадам актыўнага абмену візітамі кіраўнікоў урадаў, парламентаў і іншых арганізацый.

Канструктыўнае ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне ў вырашэнні важных пытанняў глабальнага і рэгіянальнага парадку дня забяспечваецца дзеяннем механізму палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Пакістана.

Адным з прыярытэтаў для Беларусі ў Азіі з'яўляюцца краіны АСЕАН. Рэалізуецца палітыка, накіраваная на развіццё дружалюбных адносін з дзяржавамі рэгіёну. З усімі краінамі ўсталяваны дыпламатычныя адносіны, адкрыты дыпламатычныя місіі ў В'етнаме (па сумяшчальніцтву ў Камбоджы, Лаосе, М'янме і Тайландзе) і Інданезіі (па сумяшчальніцтве ў Малайзіі, Сінгапуры і Філіпінах). Плануецца пашырэнне дыпламатычнай прысутнасці.

Развіваюцца міжпарламенцкія сувязі. Беларусь з 2011 года мае статус назіральніка пры Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН. Пасол Беларусі з 2012 года акрэдытаваны пры АСЕАН. 

Агульныя падыходы да пытанняў шматбаковага парадку дня дазваляюць Беларусі паспяхова супрацоўнічаць з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі на міжнароднай арэне.

Актыўна развіваюцца сувязі з Інданезіяй, В'етнамам і іншымі дзяржавамі рэгіёну ў двухбаковым фармаце. 

У сакавіку 2013 года адбыліся дзяржаўныя візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў Інданэзію і Сінгапур, якія дазволілі пашырыць дыялог Беларусі з гэтымі дзяржавамі ў гандлёва-эканамічнай і палітычнай сферах. Паміж краінамі ўсталяваны дзейсны механізм двухбаковага ўзаемадзеяння ў рамках рэгулярных пасяджэнняў беларуска-інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве, а таксама кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў. 

Падтрыманню высокай дынамікі міждзяржаўных кантактаў з В'етнамам, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай галіне, паслужылі візіты ў В'етнам Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь і ў Беларусь парламенцкай дэлегацыі В'етнама на чале са старшынёй Нацыянальнага сходу.

Захоўваецца зацікаўленасць беларускага боку ў развіцці дыялогу з Рэспублікай Карэя і Японіяй. Першы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Японіі ў Беларусі Хірокі Токунага ў лістападзе 2020 года ўручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

Пазітыўная дынаміка назіраецца ў навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве Беларусі на двухбаковым трэку. Развіваецца ўзаемадзеянне Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і інстытутаў сістэмы НАН Беларусі з вядучымі навукова-даследчымі і інавацыйнымі арганізацыямі Інданезіі, В'етнама, Малайзіі, Сінгапура і іншых краін.

За апошнія 15 гадоў тавараабарот з краінамі рэгіёну істотна павялічыўся. У 2020 годзе тавараабарот з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі склаў каля 1 млрд.долараў ЗША, у тым ліку экспарт беларускіх тавараў - не менш за 550 млн. долараў

Стабільныя пастаўкі беларускіх угнаенняў дазваляюць партнёрам у рэгіёне эфектыўна забяспечваць харчовую бяспеку, развіццё экспарту. 

Дзяржавы рэгіёну з'яўляюцца важнымі спажыўцамі машынабудаўнічай прадукцыі. Беларускія кар'ерныя самазвалы БЕЛАЗ, грузавікі МАЗ, трактары Беларус, шыны, нафтапрадукты, хімічныя тавары, тэхніка і абсталяванне вядомыя ў краінах рэгіёну. У В'етнаме дзейнічае зборачная вытворчасць грузавікоў МАЗ. 

З улікам дасягненняў Беларусі ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі перспектыўным з'яўляецца супрацоўніцтва ў харчовай сферы. Беларусь паспяхова нарошчвае пастаўкі харчавання, у тым ліку малочнай прадукцыі.

Развіваецца гуманітарнае супрацоўніцтва. З Японіяй і Рэспублікай Карэя рэалізуецца шэраг двухбаковых праграм і праектаў, накіраваных на рэалізацыю праектаў тэхнічнай дапамогі ў сацыяльнай і гуманітарнай сферах, нарошчванне патэнцыялу медыцынскага абслугоўвання і сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі, у тым ліку ў раёнах, пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС.

З 2012 года рэалізуецца праграма аздараўлення ў Беларусі дзяцей з прэфектур, якія пацярпелі ў выніку аварыі на АЭС «Фукусіма-1». За час існавання праграмы ў НДЦ «Зубраня» адпачылі больш за 500 дзяцей і суправаджаючых іх асоб.

Паваротнай падзеяй у развіцці адносін з Манголіяй стала сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі з Прэзідэнтам Манголіі Х.Батулгой у чэрвені 2018 года на палях саміту ШАС у г.Ціндаа. Дамоўленасці, дасягнутыя бакамі падчас абмену візітамі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў, наведванне г.Улан-Батора прадстаўнічай дэлегацыяй на чале са Старшынёй беларускай часткі Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве – Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь фармуюць важныя асновы далейшага плённага супрацоўніцтва паміж краінамі на доўгатэрміновую перспектыву. 


⇒ Беларусь у сістэме міжнародных адносін

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы