Беларусь і краіны Афрыкі і Блізкага Усходу
Пашырэнне адносін з 67-ю краінамі Афрыкі і Блізкага Усходу, якія дынамічна развіваюцца, а таксама 11-ю міжнароднымі рэгіянальнымі арганізацыямі набывае ўсе большае значэнне для ўмацавання «далёкай дугі» збалансаванай знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь.
Наша краіна ўсталявала дыпламатычныя адносіны з 51 з 54 краін афрыканскага кантыненту і з усімі дзяржавамі рэгіёну Блізкага Усходу.
Ужо ў 9 краінах – як традыцыйных, так і перспектыўных партнёрах (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Егіпет, Зімбабвэ, Ізраіль, Катар, Кенія, Нігерыя, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Сірыя) – паспяхова працуюць беларускія дыпламатычныя прадстаўніцтвы. Акрамя таго, ў 2018 годзе адкрыта Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Дубаі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты).
Беларускія паслы акрэдытаваны ў некаторых краінах па сумяшчальніцтве, г. зн., што яны маюць рэзідэнцыю ў адной дзяржаве, а выконваюць свае функцыі ў некалькіх. Усяго ў рэгіёне Афрыкі і Блізкага Усходу паслы Рэспублікі Беларусь акрэдытаваны па сумяшчальніцтве ў 19 краінах.
Усё шырэй выкарыстоўваецца практыка працы ў розных краінах праз інстытут ганаровых консулаў. Інтарэсы Рэспублікі Беларусь прадстаўляюць ганаровыя консулы нашай краіны ў Амане, Анголе, Гане, Ізраілі, Камеруне, Кот-д'Івуары, Ліване, Марока, Намібіі, Нігерыі, Сірыі, Судане і Эфіопіі.
У сваю чаргу ў Рэспубліцы Беларусь 8 краін Афрыкі і Блізкага Усходу прадстаўлены на ўзроўні пасольств і 6 краін – на ўзроўні ганаровых консулаў. Цэлы шэраг паслоў (37 кіраўнікоў дыпмісій краін Афрыкі і Блізкага Усходу з рэзідэнцыяй у г.Маскве, а таксама ў г.Берліне) акрэдытаваны ў Рэспубліке Беларусь па сумяшчальніцтве.
У 2022 годзе адбылася акрэдытацыя ў Рэспубліцы Беларусь паслоў ААЭ, Беніна, Марока, Нігерыі, Палестыны, Судана, Чада.
На рэгулярнай аснове праводзяцца кансультацыі і каардынацыя падыходаў з Міністэрствам замежных спраў Расійскай Федэраціі па актуальных рэгіянальных пытаннях. Чарговы раунд кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Расіі па праблематыцы Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу адбыўся ў г.Мінску ў кастрычніку 2022 г.
Супадзенне пазіцый па большасці актуальных пытанняў міжнароднай павесткі дня, падобнасць падыходаў да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця садзейнічаюць пашырэнню супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з краінамі Афрыкі і Блізкага Усходу ва ўсіх галінах.
Беларусь традыцыйна развівае адносіны сяброўства і ўзаемнай падтрымкі з дзяржавамі Афрыкі і Блізкага Усходу ў розных універсальных міжнародных арганізацыях, перш за ўсё ў ААН і Руху недалучэння, а таксама мае статут назіральніка ў буйнейшых рэгіянальных арганізацыях – Афрыканскім саюзе і Лізе арабскіх дзяржаў.
Супрацоўніцтва з прыярытэтнымі партнёрамі на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы – Егіптам, Зімбабвэ, Ізраілем, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай, Сірыяй, краінамі Аравійскага паўвострава – захоўвае сваю станоўчую дынаміку. Рэгулярны абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўні пазітыўна ўплывае на развіццё двухбаковага супрацоўніцтва з краінамі рэгіёну.
Ва ўзаемадзеянні з Ізраілем 2022 год прайшоў пад знакам 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін. З нагоды юбілею дыпламатычных адносін адбыўся шэраг двухбаковых урачыстых мерапрыемстваў, уключаючы гашэнне памятнай паштовай маркі, выдадзенай РУП “Белпошта”.
Абменам віншавальных пасланняў паміж кіраўнікамі дзяржаў і знешнепалітычных ведамстваў адзначыўся ў красавіку 2022 г. 30-гадовы юбілей ўстанаўлення дыпадносін з Зімбабвэ.
Адбыўся шэраг значных для развіцця двухбаковых адносін візітаў на вышэйшым і высокім узроўні.
На палях шостага саміту Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі ў кастрычніку 2022 г. у г.Астане адбылася размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Эмірам Дзяржавы Катар, у верасні 2022 г.у рамках 77-й сесіі ГА ААН у г.Нью-Йорку адбыліся сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі з кіраўнікамі МЗС Сірыі, Зімбабвэ і Мазамбіка.
Арганізаваны візіты Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь у ААЭ (май 2022 г.), Іран і Сірыю (лістапад 2022 г.), Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пархомчыка П.А. у Зімбабвэ (кастрычнік 2022 г.), дзе ён сустрэўся з Прэзідэнтам Э.Мнангагвай і кіраўнікамі шэрагу міністэрстваў.
Пазітыўны імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву надаў візіт у г.Мінск Міністра сельскай гаспадаркі Ірака (чэрвень 2022 г.).
На палях XXV Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форума адбылася сустрэча намесніка Міністра прамысловасці Беларусі з Міністрам прамысловасці Алжыра (чэрвень 2022 г.).
Адбыўся першы раўнд палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў з Зімбабвэ (кастрычнік 2022 г., г.Харарэ).
Асаблівае значэнне для Рэспублікі Беларусь з яе экспартаарыентаванай эканомікай захоўвае ”эканамічная дыпламатыя“.
Асноўным напрамкам супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі Афрыкі ў гандлёва-эканамічнай сферы з’яўляецца пашырэнне экспарту прадукцыі і паслуг. Вядзецца сістэмная праца па асваенні новых рынкаў на афрыканскім кантыненце.
У той жа час найбольш перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва з краінамі Персідскага заліва і Ізраілем з’яўляецца развіццё інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Прапрацоўваюцца і рэалізуюцца сумесныя інвестпраекты ў галіне стварэння новых прадпрыемстваў, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, гасцінічнага бізнеса, гандлю і г.д.
Імпульс будаванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва надалі сумесныя мерапрыемствы з асобнымі дзяржавамі рэгіёну.
У ААЭ у 2021 і 2022 гг. праведзены форумы "Spotlight into Belarus", прысвечаныя магчымасцям інвестыцыйнага і дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і ААЭ.
У 2021 – 2022 гг. Рэспубліка Беларусь прыняла ўдзел у Сусветнай выставе "ЭКСПА-2020" у г.Дубаі (ААЭ). У рамках работы беларускага павільёна на "ЭКСПА-2020" праведзены прэзентацыі эканамічных і інвестыцыйных магчымасцей усіх абласцей Беларусі, а таксама навуковага і турыстычнага, патэнцыялу краіны. Сам Павільён Беларусі на "ЭКСПА-2020" увайшоў у топ-20 лепшых павільёнаў выставы.
Рэалізуюцца сумесныя праекты ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, інвестыцыйнай і іншых сферах. У шэрагу краін рэгіёна ўжо створаны сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці сучаснай аўтамабільнай і трактарнай тэхнікі па беларускіх тэхналогіях.
Беларускія прадпрыемствы і арганізацыі актыўна ўдзельнічаюць у міжнародных выставах і кірмашах, якія праводзяцца ў краінах Афрыкі і Блізкага Усходу.
У рамках шматгаліновай Зімбабвійскай міжнароднай гандлёвай кірмашы (ZITF) у г.Булавайо ў красавіку 2022 г. арганізавана Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь, у рабоце якой прынялі ўдзел 8 кампаній.
У чэрвені 2022 г. адбыўся візіт у г.Найробі беларускай дзелавой дэлегацыі для ўдзелу ў 23-й Міжнароднай кенійскай шматпрофільнай выставе «KITE-2022», падчас якой арганізавана Нацыянальная экспазіцыя Беларусі.
Акрамя таго, пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў шэраг беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў, перш за ўсё МАЗ і МТЗ, наладзiлi дзейнасць своіх прадстаўніцтв па прасоўваннi тавараў і паслуг на мясцовые рынкі ў краінах Афрыкі і Блізкага Усходу. Пастаянна вядзецца праца па адкрыццю выстаў беларускай прадукціі, якія дзейнічаюць на сталай аснове, і беларускіх гандлёвых дамоў у найбольш перспектыўных з пункту гледжання беларускага экспарта краінах рэгіёну.
Развіваліся гуманітарныя сувязі. У сувязі са стыхійнымі бедствамі ў Зімбабвэ і Мазамбік накіраваны грузы беларускай гуманітарнай дапамогі.
У 2022 годзе казана гуманітарня дапамога Сірыі і Судану.
У беларускіх ВНУ штогод праходзяць падрыхтоўку сотні будучых дыпламаваных спецыялістаў з краін Афрыкі і Блізкага Усходу, перш за ўсе Нігерыі, Лівана, Сірыі, Ірака і інш.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр прававой інфармацыі
www.ncpi.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by