Прыярытэтныя накірункі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь
Прытрымліваючыся адзіных падыходаў да развіцця адносін з усімі замежнымі партнёрамі на аснове раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу, Беларусь у той жа час, як і любая іншая дзяржава, канцэнтруе свае знешнепалітычныя намаганні на шэрагу найбольш важных і перспектыўных вектараў.
Сярод іх – перш за ўсё Расійская Федэрацыя, стратэгічнае саюзніцкае ўзаемадзеянне з якой будуецца на аснове Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Адносіны ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства развіваюцца з Кітайскай Народнай Рэспублікай.
Паслядоўна адстойваючы ідэі інтэграцыі, Беларусь займае актыўную і канструктыўную пазіцыю ў аб'яднальных утварэннях на постсавецкай прасторы – Еўразійскім эканамічным саюзе, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
Завершаны ўнутрыдзяржаўныя працэдуры ў рамках абавязацельстваў Беларусі для атрымання статусу дзяржавы – члена Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Беларусь падала афіцыйную заяўку на далучэнне да фармату БРІКС у якасці ўдзельніка.
На якасна новы ўзровень выходзіць узаемадзеянне з краінамі «далёкай дугі» беларускай знешняй палітыкі – Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
На фоне беспрэцэдэнтнага палітычнага і эканамічнага ціску Еўрапейскага саюзу, ЗША і іншых краін Захада на Беларусь адносіны з імі трансфармаваліся з партнёрскіх і ўзаемавыгадных у жорсткае супрацьстаянне. Разам з тым, Беларусь застаецца адкрытай да дыялогу з заходнімі краінамі с мэтай выхаду на пазітыўную траектрыю супрацоўніцтва, у першую чаргу ў таргова-эканамічнай і інвестіцыйнай галінах.
Важным напрамкам знешнепалітычнай актыўнасці Беларусі з'яўляецца шматбаковая дыпламатыя. Наша краіна імкнецца ўнесці свой уклад у вырашэнне глабальных праблем, процідзеянне сучасным выклікам і пагрозам, традыцыйна актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці ААН і іншых міжнародных арганізацый, генеруе падыходы і ініцыятывы, якія прапануюць аб'яднальны для ўсіх членаў міжнароднай супольнасці парадак дня, а таксама садзейнічаюць дыялогу і пераадоленню раздзяляльных ліній.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by