Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці
Рэспубліка Беларусь узаемадзейнічае з Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН) з моманту яго заснавання ў 1997 годзе.
Супрацоўніцтва садзейнічае ажыццяўленню ініцыятывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб актывізацыі міжнародных намаганняў па супрацьдзеянні гандлю людзьмі.
УНЗ ААН уносіць важкі ўклад у выкананне беларускіх рэзалюцый ГА ААН і Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі.
УНЗ ААН каардынуе дзейнасць Міжустаноўчай групы ААН па барацьбе з гандлем людзьмі і Мэтавага фонду добраахвотных узносаў ААН для ахвяраў гандлю людзьмі, рэгулярна рыхтуе глабальныя даклады па барацьбе з гандлем людзьмі і інш.
Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай канвенцыі ААН супраць карупцыі, а таксама ўсіх універсальных антыкрымінальных і антынаркатычных канвенцый і пратаколаў ААН, функцыі сакратарыятаў якіх ажыццяўляе УНЗ ААН.
Пацвярджэннем нязменнай падтрымкі дзейнасці УНЗ ААН стала неаднаразовае абранне Беларусі ў склад яго кіруючых органаў. Беларусь тройчы (2002-2005 гг., 2010-2013 гг., 2016-2019 гг.) была абрана ў Камісію ААН па наркатычных сродках і пяць разоў (2010-2012 гг., 2013-2015 гг., 2016-2018 гг., 2019-2021гг., 2022-2024 гг.) – у Камісію ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі.
У 2018 годзе Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене, Пасол Купчына А.М. была абрана старшынёй 28-й сесii Камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі. Раней прадстаўнікi Беларусі не выбiралicь на пасады кiрауникоу сесій функцыянальных Камісій ЭКАСАС.
Па ініцыятыве Беларусі ў рамках вышэйзгаданых камісій быў прыняты пакет значных рэзалюцый па супрацьдзеянні крымінальным гандлі чалавечымі органамі, нелегальнаму абароту новых псіхаактыўных рэчываў, гандлю людзьмі, распаўсюджванню наркаманіі і злачыннасці.
Міжнародны навучальны цэнтр Акадэміі МУС Беларусі сумесна з УНЗ ААН рэгулярна праводзіць сумесныя міжнародныя вучэбна-трэніровачныя курсы, семінары, круглыя сталы па прафілактыцы наркаманіі і сацыяльнай рэабілітацыі нарказалежных асоб, барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і наркатрафікам.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by