Сусветная арганізацыя аховы здароўя
Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) – спецыялізаваная ўстанова ААН, якая з’яўляецца накіроўваючай і каардынуючай інстанцыяй у галіне аховы здароўя ў рамках сістэмы ААН. Заснавана 7 красавіка 1948 года. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца адной з краін-заснавальніц СААЗ.
Кіруючыя органы СААЗ:
- Сусветная асамблея аховы здароўя – вышэйшы орган СААЗ, які прымае рашэнні. Галоўная функцыя Асамблеі складаецца ў вызначэнні агульных палітычных кірункаў дзейнасці СААЗ. Асамблея прызначае Генеральнага дырэктара, кантралюе фінансавую палітыку Арганізацыі, разглядае і зацвярджае праграмны бюджэт.
- Сесіі Асамблеі праводзяцца штогод (май, г.Жэнева), у іх працы прымаюць удзел дэлегацыі з усіх 194 дзяржаў-членаў СААЗ;
- Выканаўчы камітэт складаецца з 34 членаў, якія выбіраюцца тэрмінам на тры гады. Асноўнымі функцыямі Выканаўчага камітэта з'яўляюцца правядзенне ў жыццё рашэнняў і палітыкі Асамблеі аховы здароўя, аказанне ёй кансультатыўнай дапамогі і агульнае спрыянне яе дзейнасці. Сесіі Камітэта праводзяцца двойчы на год, у студзені і маі.
Штаб-кватэра СААЗ знаходзіцца ў г.Жэневе, Швейцарыя. У структуру СААЗ уваходзяць 147 краінавых бюро і 6 рэгіянальных.
Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ – Жужанна Якаб.
Прававымі асновамі супрацоўніцтва Беларусі с СААЗ з’яўляюцца:
— базавае Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя аб усталяванні тэхнічнага кансультатыўнага супрацоўніцтва ад 20 мая 1999 года;
— двухгадовыя планы супрацоўніцтва (ДПС) паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскім рэгіянальным бюро СААЗ.
У 1994 г. заснавана Краінавае бюро СААЗ у Беларусі. Пасаду прадстаўніка СААЗ у Беларусі са жніўня 2022 года займае Сяргей Дыярдзіца (Расійская Федэрацыя).
Беларусь прымае ўдзел у ключавых штогадовых мерапрыемствах СААЗ: сесіях Сусветнай асамблеі аховы здароўя, Выканаўчага камітэта СААЗ, Еўрапейскага рэгіянальнага камітэта СААЗ.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2017 г. № 877 галоўным рэспубліканскім органам па пытаннях супрацоўніцтва Беларусі з СААЗ вызначана Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Прыярытэтнымі напрамкамі супрацоўніцтва Беларусі з СААЗ вызначаны:
- умацаванне сістэмы аховы здароўя;
- пашырэнне эпіднагляду;
- прафілактыка і лячэнне асноўных неінфекцыйных захворванняў;
- удасканаленне магчымасцяў сістэмы аховы здароўя ў галінах эпіднагляду і барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі;
- прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІД і туберкулёзу.
У адпаведнасці з пастанаўленнем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2017 г. №877 галоўным рэспубліканскім органам па пытаннях супрацоўніцтва Беларусі з СААЗ з’яўляецца Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Кожны год 31 мая СААЗ сумесна з партнёрамі па ўсім свеце адзначае Сусветны дзень без тытуню.
Штогадовая кампанія служыць падставай для шырокага інфармавання аб шкодных і смяротных наступствах ужывання тытуню і пасіўнага курэння, а таксама садзейнічання скарачэнні ўжывання тытуню ў любой форме.
Спажыванне тытуню з’яўляецца другой па значнасці прычынай смерці ва ўсім свеце. Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на сённяшні дзень ад яго памірае кожны дзясяты дарослы чалавек у свеце. Тытунёвая эпідэмія забівае каля 7 мільёнаў чалавек за год. Калі не будуць прыняты тэрміновыя меры, колькасць штогадовых выпадкаў смерці да 2030 г. можа перавысіць восем мільёнаў.
У 2019 годзе ў Беларусі праходзіла рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню”, прымеркаваная таксама да правядзення II Еўрапейскіх гульняў як спаборніцтваў, свабодных ад тытуню.
У 2020 годзе Міністэрства аховы здароўя Беларусі прымеркавала да гэтага дня рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю па прафілактыцы тытунекурэння як фактару рызыкі анкалагічных захворванняў.
У сакавіку 2020 года СААЗ абвясціла каронавірусную пандэмію і з таго часу адыгрывае цэнтральную ролю ў каардынацыі намаганняў дзяржаў і міжнародных арганізацый у барацьбе з новым глабальным крызісам. Пры падтрымцы СААЗ Беларусь значна ўзмацніла патэнцыял беларускіх медыцынскіх устаноў і мясцовых прадпрыемстваў па вытворчасці лекаў і медыцынскіх тавараў.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by