Памер шрыфта:

Дзіцячы Фонд ААН

Беларусь з’яўляецца членам Дзіцячага фонда ААН (ЮНІСЕФ) з 1953 года. У 1997 годзе ў Мінску было адкрыта прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь, якое пасля падпісання асноўнага пагаднення аб супрацоўніцтве ў 2007 годзе мае статус самастойнага краінавага офіса. Кіраўнік прадстаўніцтва – Рашэд Мустафа Сарвар. 

Беларусь чатыры разы абіралася склад кіруючага органа ЮНІСЕФ – Выканаўчай рады (1994-1995 гг., 2004-2006 гг., 2010-2012 гг. і 2015-2017 гг.). 

За гады працы ў Беларусі ЮНІСЕФ зарабіў рэпутацыю надзейнага і адказнага партнёра. Значна вырасла колькасць партнёраў фонду, як з боку дзяржавы, так і грамадскасці і прыватнага бізнэсу. Дзейнасць ЮНІСЕФ у Беларусі накіравана на падтрымку нацыянальных планаў і праграм у галіне развіцця і аховы здароўя дзяцей у раннім узросце, паляпшэння становішча дзяцей, уключаючы найбольш уразлівыя катэгорыі дзяцей, прафілактыкі наркаманіі, алкагалізму, табакакурэння, ВІЧ/СНІДу сярод дзяцей і моладзі, падтрымкі і абароны правоў дзіцяці. 

З 2006 года ў Беларусі былі паспяхова рэалізаваны дзве краінавыя праграмы ЮНІСЕФ з агульным бюджэтам больш за 13 млн. долараў ЗША. Блізкая да завяршэння трэцяя краінавая праграма на перыяд да 2020 года з бюджэтам у 8,5 млн. дол. ЗША, скіраваная на дасягненне мэтаў ўстойлівага развіцця ў інтарэсах дзіцяці. У цэнтры ўвагі праграмы – найбольш уразлівыя катэгорыі дзяцей, у тым ліку дзеці ва ўзросце да 8 гадоў, з інваліднасцю, якія засталіся без апекі бацькоў, непаўналетнія, якія знаходзяцца ў канфлікце з законам, якія перажылі гвалт і/або якія сталі яго сведкамі, а таксама падлеткі.

ЮНІСЭФ падрымлівае намаганні Беларусі ў галіне супрацьдзеяння гандлю людзьмі, асабліва дзецьмі. Дзіцячы фонд ААН уваходзіць у склад Міжведамаснай групы па каардынацыі барацьбы з гандлем людзьмі.

Штогод пачынаючы з 1 чэрвеня 2017 г. (у Дзень абароны дзяцей) у г.Мінску праводзіцца унікальнае для Беларусі па фармаце сумеснае мерапрыемства МЗС і прадстаўніцтва ЮНІСЕФ Партнёрства дзеля дзяцей». У ім прымаюць удзел нацыянальныя партнёры фонду, дыпламатычны корпус, прадстаўнікі міжнародных і грамадскіх арганізацый, СМІ, дзеці падшэфных МЗС школ, выхаванцы дзіцячых дамоў. Удзельнікі прысутнічаюць разам з сем'ямі. 


Інфармацыйная акцыя МЗС і Прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Беларусі «Дзеля кожнага дзіцяці» (1 чэрвеня 2017 г.)

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы