Міжнародная арганізацыя працы
Міжнародная арганізацыя працы (МАП) была створана ў 1919 годзе. C 1946 года МАП з'яўляецца спецыялізаванай установай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Арганізацыя заклікана садзейнічаць сацыяльна-эканамічнаму прагрэсу і паляпшэнню ўмоў працы.
Асноўныя задачы МАП:
— распрацоўка ўзгодненай палітыкі і праграм, накіраваных на рашэнне сацыяльна-працоўных праблем;
— прыняцце міжнародных працоўных нормаў у выглядзе канвенцый і рэкамендацый і кантроль за іх выкананнем;
— дапамога краінам-удзельніцам у вырашэнні сацыяльна-працоўных праблем;
— абарона правоў чалавека (на працу, на свабоду аб'яднання, на калектыўныя перамовы, супраць прымусовай працы, дыскрымінацыі і г.д.);
— правядзенне даследаванняў і ажыццяўленне публікацый па сацыяльна-працоўных пытаннях.
У аснову працы МАП пакладзены прынцып трыпартызма — перамовы ў рамках Арганізацыі ажыццяўляюцца паміж прадстаўнікамі ўрадаў, арганізацый прафсаюзаў і наймальнікаў краін-членаў.
З 1919 года арганізацыяй прынята 190 канвенцый і больш 200 рэкамендацый па сацыяльна-працоўных пытаннях.
Вышэйшым органам МАП з'яўляецца Міжнародная канферэнцыя працы, якая склікаецца не радзей аднаго разу ў год. На Канферэнцыі разглядаюцца і прымаюцца міжнародныя нормы ў сацыяльна-працоўнай сферы, абмяркоўваюцца пытанні, якія маюць агульнасусветнае значэнне.
Выканаўчым органам МАП з'яўляецца Адміністрацыйны савет, які кіруе працай Арганізацыі ў перыяд паміж сесіямі Канферэнцыi і вызначае парадак выканання рашэнняў Канферэнцыі. Штогод праводзяцца тры сесіі Адміністрацыйнага савета.
Міжнароднае бюро працы з'яўляецца пастаянным сакратарыятам МАП.
Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам МАП з 1954 года. Беларусь ратыфікавала 51 канвенцыю МАП, у тым ліку 9 асноватворных.
Удзел у МАП дазваляе Беларусі вывучаць і ўжываць міжнародную практыку ўрэгулявання сацыяльна-працоўных спрэчак, развіваць сацыяльнае партнёрства (урад – прафсаюзы – прадпрымальнікі), удасканальваць і рэгуляваць рынак працы. Удзел у дзейнасці МАП дапамагае распрацоўваць заснаваныя на сучасным вопыце нормы працоўнага заканадаўства, садзейнічае развіццю прадпрымальніцтва, рашэнню праблем занятасці.
На цяперашні момант тэхнічнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з МАП прыпынена.
Галоўным органам па ўзаемадзеянні з МАП з'яўляецца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by