Агульная інфармацыя аб знешнім гандлі: напрамкі, задачы, вынікі за актуальны перыяд
Рэспубліка Беларусь ажыццяўляе шматвектарную знешнеэканамічную палітыку і актыўна ўдзельнічае ў міжнародных інтэграцыйных працэсах.
Беларусь з'яўляецца экспартна-арыентаванай дзяржавай з развітай прамысловасцю і сельскай гаспадаркай.
У 2022 годзе знешнегандлёвы абарот Рэспублікі Беларусь дасягнуў 76,9 млрд. дал. ЗША, што на 6% менш, чым у 2021 годзе. Экспарт тавараў склаў 38,3 млрд. дал. і знізіўся на 4,2% у адносінах да папярэдняга года.
Таварная структура беларускага экспарту ўключае ў сябе больш за тысячу таварных пазіцый на ўзроўні чатырох знакаў кодаў ТН ЗЭД ЕАЭС. Важнейшыя экспартныя пазіцыі: прадукцыя нафтахіміі, машынабудавання, металургіі, дрэваапрацоўкі, лёгкай прамысловасці, малочная і мясная прадукцыя, мэбля, шкло, шкловалакно, цэмент.
Аснову імпарту складаюць энергарэсурсы (нафта і прыродны газ), сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя (металы і вырабы з іх, сыравіна для хімічнай вытворчасці, часткі машын), тэхналагічнае абсталяванне.
У 2022 годзе беларуская прадукцыя экспартавалася на рынкі 161 краіны.
Асноўныя гандлёвыя партнёры Беларусі - Расія, краіны ЕАЭС і СНД. Пашыраецца прысутнасць беларускіх вытворцаў на рынках краін Азіі, Афрыкі, Амерыкі і Акіяніі. Сумесна з партнёрамі па ЕАЭС ажыццяўляецца работа па пашырэнні доступу на рынкі краін «далёкай дугі» шляхам заключэння пагадненняў аб свабодным гандлі.
У 2022 годзе Беларусь экспартавала паслуг на суму 9,2 млрд. дал., што на 10,8% менш за ўзровень 2021 года.
У 2022 годзе адзначаецца максімальнае значэнне за трыццацігадовы перыяд сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі (“плюс” 4,3 млрд. дал.).
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by