Рух недалучэння
Рух недалучэння (РН) створаны ў 1961 годзе ў мэтах адстойвання інтарэсаў краін, якія развіваюцца ва ўмовах канфрантацыі халоднай вайны. У першыя тры дзесяцігоддзі пасля стварэння Рух выконваў важную ролю ў садзейнічанні працэсам дэкаланізацыі, станаўленні новых незалежных дзяржаў, дэмакратызацыі міжнародных адносін.
Зараз РН налічвае 121 краіну-член або 60 адсоткаў колькаснага складу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Статусам назіральніка ў РН надзелены 17 дзяржаў і 10 арганізацый.
Рух недалучэння імкнецца займаць нішу палітычнага аб'яднання, якое супрацьстаіць на міжнароднай арэне аднабаковым падыходам і дзеянням ў дачыненні да краін, якія развіваюцца.
РН будуе сваю працу на дзесяці бандунгскіх прынцыпах, у ліку якіх: павага суверэнітэту, раўнапраўя і тэрытарыяльнай цэласнасці ўсіх дзяржаў; адмова ад магчымасці неканстытуцыйнай змены ўрадаў, а таксама знешніх спробаў змяніць рэжым праўлення; захаванне для кожнай дзяржавы неад'емнага права свабодна без умяшальніцтва з боку вызначаць сваю палітычную, сацыяльную, эканамічную і культурную сістэму; адмова ад агрэсіі і прамога або ўскоснага выкарыстання сілы; непрымяненне аднабаковых эканамічных, палітычных ці ваенных мер.
Функцыянаванне РН арганізавана без стварэння фармальных адміністрацыйных структур і без бюджэту.
Праводзяцца сустрэчы на вышэйшым узроўні, канферэнцыі на ўзроўні міністраў замежных спраў, нарады на ўзроўні міністраў замежных спраў краін — удзельніц РН у г.Нью-Ёрку падчас працы сесій Генеральнай Асамблеі ААН, пасяджэння Каардынацыйнага бюро РН, дзейнасць старшыні і «Тройкі», сустрэчы галіновых міністраў краін — удзельніц РН (міністраў працы, аховы здароўя, інфармацыі), тэматычныя сустрэчы высокага ўзроўню.
XIX Саміт Руху Недалучэння прайшоў 15-20 студзеня 2024 г. у Кампале.
У 2024 - 2027 гг. старшынёй РН з'яўляецца Уганда.
Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам Руху недалучэння з 1998 года.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by