Памер шрыфта:

Беларусь і Кыргызстан

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Кыргызскай Рэспублікай устаноўлены 21 студзеня 1993 г.

У кастрычніку 2014 г., верасні 2016 г., красавіку 2017 г. і лістападзе 2019 г. у рамках правядзення пасяджэнняў інтэграцыйных органаў у Мінску і Бішкеку, адбыліся рабочыя сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Кыргызстана.

У лістападзе 2017 г. Прэзідэнт Кыргызстана наведаў з рабочым візітам Беларусь для ўдзелу ў пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. 

У лістападзе 2018 г., у чэрвені 2020 г. і ў маі 2021 г. у г.Мінску Прэм'ер-міністр Кыргызстана прыняў удзел у пасяджэнні інтэграцыйных органаў. У сакавіку 2017 г., жніўні 2019 г. і жніўні 2021 г. Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у пасяджэннях Еўразійскага міжурадавага савета ў Кыргызстане. У рамках пасяджэнняў ЕМПС у лютым 2021 г. у Алматы і ў лістападзе 2021 г. у Ерэване адбыліся двухбаковыя сустрэчы прэм'ер-міністраў Беларусі і Кыргызстана.

Міжурадавая Беларуска-Кыргызская камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве створана ў 2000 годзе. Дзевятае пасяджэнне Камісіі прайшло ў лютым 2020 г. у г.Мінску. 

У 2021 годзе тавараабарот з Кыргызскай Рэспублікай склаў 97,1 млн.долараў, у тым ліку беларускі экспарт – 86,2 млн. долараў. 

Асноўнымі беларускімі экспартнымі таварнымі пазіцыямі ў Кыргызстан з'яўляюцца спецыфічныя тавары, мяса і мясапрадукты, лекавыя сродкі, цукар, пліты ДВП, гатовыя ці кансерваваныя прадукты з мяса, правады ізаляваныя, сыры і тварог, дываны.

Імпартаваліся з Кыргызстана часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў (пераважна радыятары), машыны і механізмы для прыбірання і малацьбы сельскагаспадарчых культур, адходы і лом медныя, спецыфічныя тавары, фасоля, апаратура сувязі і часткі да яе, вырабы гігіенічныя з гумы, садавіна сушаныя, сумесі арэхаў або сушаных пладоў, макаронныя вырабы. 

У Кыргызскай Рэспубліцы дзейнічае 54 прадстаўніцтва суб'ектаў тавараправоднай сеткі і дыстрыб'ютараў беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку зборачная вытворчасць трактароў ААТ «МТЗ» (адкрыта ў лістападзе 2016 г.).


Вярнуцца да асноўнага артыкулу

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы