Памер шрыфта:

Беларусь і Казахстан

Паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан вядзецца актыўны дыялог. На рэгулярнай аснове ажыццяўляецца абмен візітамі на найвышэйшым і высокім узроўнях, праводзяцца сустрэчы прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў Беларусі і Казахстана, у т.л. у рамках СНД, АДКБ, еўразійскай інтэграцыі. Афіцыйныя візіты Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан у г.Мінск у лістападзе 2017 г. і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у г.Нур-Султан ў кастрычніку 2019 г. пацвердзілі стратэгічны характар адносін паміж дзвюмя краінамі. 

Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 16 верасня 1992 г. У 1997 годзе адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь у Казахстане. Пасольства Рэспублікі Казахстан у нашай краіне адкрыта ў 1995 годзе. Дагаворна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва на сённяшні дзень утрымвае больш за 80 міжнародных дагавораў і дакументаў.

Казахстан займае трэцяе месца паводле аб'ёму знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь з краінамі СНД пасля краін-суседзяў і ключавых гандлёвых партнёраў – Расіі і Украіны.

У 2021 годзе аб'ем знешняга гандлю таварамі Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Казахстан склаў 1 092,5 млн.долараў. Пры гэтым беларускі экспарт у Казахстан – 911,8 млн. долараў.

Вядучыя пазіцыі экспарту ў Казахстан у 2021 годзе склалі: трактары і седлавыя цягачы; ялавічына свежая і астуджаная; малако і малочныя прадукты; цукар; машыны і механізмы для прыбірання і малацьбы сельскагаспадарчых культур; сыры i тварог; мэбля; лекавые сродкi.

На тэрыторыі Казахстана функцыянуюць 7 буйных сумесных зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі і абсталявання (ААТ «МТЗ», ААТ «Гомсельмаш», ААТ «МАЗ», ААТ «УКХ Бабруйскаграмаш» і інш.).

На рынку Казахстана шырока прадстаўлены тавары вядомых беларускіх гандлёвых марак «Контэ», «Марка», «Мілавіца», «Марк Фармель», «Пінскдрэў», «Гомельдрэў», «Керамін», «Беллесвыраб», «Алютэх», «Камунарка», «Санта-Брэмар», а таксама мяса-малочная прадукцыя вядучых айчынных вытворцаў.

У цэлым, тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў у Казахстане ўключае каля 40 суб'ектаў, створаных з удзелам беларускага капіталу, а таксама больш за 170 дылерскіх арганізацый.


Вярнуцца да асноўнага артыкулу

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы