Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Знешні гандаль / Гандлёвыя рэжымы

Гандлёвыя рэжымы

Рэспубліка Беларусь у таргова-эканамічных адносінах з іншымі краінамі выкарыстоўвае 3 віды гандлёвых рэжымаў.

Рэжым свабоднага гандлю / зона свабоднага гандлю

Рэжым свабоднага гандлю ўяўляе сабой адну з найбольш цесных форм міжнароднай эканамічнай інтэграцыі. Замацаванне гэтага рэжыму ажыццяўляецца на дагаворнай аснове паміж дзяржавамі, якія маюць даволі высокі ўзровень гандлёва-эканамічных і палітычных сувязей.

Рэжым свабоднага гандлю прадугледжвае адмену і не ўжыванне ў далейшым тарыфных і колькасных абмежаванняў ва ўзаемным гандлі. Магчыма ўсталяванне выняткаў з рэжыму свабоднага гандлю па асабліва адчувальных таварах.

Рэспубліка Беларусь мае двухбаковыя пагадненні аб свабодным гандлі з Азербайджанам, Арменіяй, Кыргызстанам, Таджыкістанам, Казахстанам, Малдовай, Расіяй, Узбекістанам, Туркменістанам, Украінай і Сербіяй.

18 кастрычніка 2011 года адбылося падпісанне Дагавора аб зоне свабоднага гандлю СНД, які быў прыняты Арменіяй, Беларуссю, Казахстанам, Кыргызстанам, Малдовай, Расіяй, Таджыкістанам і Украінай.

Акрамя таго, Рэспубліка Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам Пагаднення аб стварэнні зоны свабоднага гандлю ад 15 кастрычніка 1994 года (са змяненнямі ад 2 кастрычніка 1999 г.), падпісанага ў рамках СНД. У адпаведнасці з Пагадненнем рэжым свабоднага гандлю дзейнічае з Грузіяй.

Паспяховасць Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі спрыяе росту зацікаўленасці замежных дзяржаў да супрацоўніцтва з Беларуссю і ў цэлым з Еўразійскім эканамічным саюзам.

У адпаведнасці з артыкулам 35 Дагавора аб ЕАЭС ад 29 мая 2014 года рэжым свабоднага гандлю з трэцім бокам усталёўваецца на падставе міжнароднага дагавора Саюза з такім трэцім бокам.

29 мая 2015 года пасля трохгадовых перагавораў падпісана Пагадненне аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і  яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Сацыялістычнай Рэспублікай В’етнам, з другога. Пагадненне ўступіла ў сілу 5 кастрычніка 2016 года. Міжнародны дагавор прадугледжвае адмену або істотнае зніжэнне ўвазных пошлін на практычна ўсе ключавыя пазіцыі беларускага экспарту ў В’етнам. Пры гэтым у працэсе перагавораў з В’етнамам забяспечаны неабходны ўзровень аховы беларускіх вытворцаў пры адкрыцці айчыннага рынку для в’етнамскіх тавараў. 

Афіцыйны тэкст Пагаднення аб свабодным гандлі з В’етнамам, а таксама Агляд Пагаднення даступны на сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі па спасылцы. З пералікамі абавязацельстваў Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам і дзяржаў-членаў ЕАЭС па зніжэнні ставак імпартных мытных пошлін можна азнаёміцца па спасылцы.

Дзяржавамі-членамі ЕАЭС праводзяцца перамовы па заключэннi пагадненняў аб свабодным гандлі з Сiнгапурам, Ізраілем, Егiптам, уніфікацыі гандлёвага рэжыму з Сербіяй, а таксама заключэнні часовага пагаднення, якое прадугледжвае стварэнне зоны свабоднага гандлю з Іранам.

З прапановай аб стварэнні ЗСГ выйшлі дзяржавы-члены Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (Нарвегія, Швейцарыя, Ісландыя і Ліхтэнштэйн) і Новая Зеландыя. У 2011-2014 гг. праведзена адзінаццаць раўндаў кансультацый з ЕАСГ і адзінаццаць раўндаў кансультацый з Новай Зеландыяй.

Усяго зацікаўленасць да развіцця супрацоўніцтва з дзяржавамі-членамі ЕАЭС выказалі больш за 40 замежных краін.

Рэжым нацыі найбольшага спрыяння (РНС)

Рэжым найбольшага спрыяння нацыі прадугледжвае ўсталяванне ў міжнародных дагаворах і пагадненнях палажэнняў, пры якіх кожны з дагаворных бакоў абавязваецца стварыць для іншага боку не менш спрыяльныя ўмовы ў сферы эканамічных, гандлёвых і іншых адносін, якія ён прадастаўляе ці прадаставіць у будучым любой трэцяй дзяржаве. РНС узнікае на ўзаемнай аснове шляхам заключэння шмат- і двухбаковых міжнародных дагавораў.

У гандлі з краінамі, якім прадастаўляецца РНС, ужываюцца стаўкі, зацвержданыя Адзіным Мытным тарыфам Еўразійскага эканамічнага саюза.

Прэферэнцыйны рэжым (сістэма прэферэнцый)

Прэферэнцыйны рэжым прадугледжвае прадастаўленне развітымі краінамі ў аднабаковым парадку гандлёвых прэферэнцый краінам у стадыі развіцця і найменш развітым краінам на прынцыпах усеагульнасці, недыскрымінацыі і неўзаемнасці.

У рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ў мэтах спрыяння эканамічнаму развіццю краін у стадыі развіцця і найменш развітых краін на мытнай тэрыторыі дзяржаў–членаў Еўразійскага эканамічнага саюза дзейнічае адзіная сістэма тарыфных прэферэнцый Еўразійскага эканамічнага саюза.

У адпаведнасці з артыкулам 45 Дагавора аб Еўразiйскiм эканамiчным саюзе пералік краін-карыстальніц адзінай сістэмы тарыфных прэферэнцый Еўразійскага эканамічнага саюза і пералік тавараў, што вырабляюцца ў краінах у стадыі развіцця і найменш развітых краінах, у адносінах да якіх пры ўвозе на адзіную мытную тэрыторыю дзяржаў–членаў Еўразійскага эканамічнага саюза прадастаўляюцца тарыфныя прэферэнцыі, вызначаюцца Еўразійскай эканамічнай камісіяй.

русская версия    English version