Памер шрыфта:

Экспарт: агульныя палажэнні, экспартны патэнцыял, тавараправодная сетка

Агульныя палажэнні

Экспарт з'яўляецца адным з асноўных прыярытэтаў развіцця беларускай эканомікі. У структуры эканомікі экспарт традыцыйна складае больш за палову валавога ўнутранага прадукту, у сілу чаго з'яўляецца адным з асноўных крыніц забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту ў краіне.

За гады развіцця эканомікі Беларусі ў цэлым завершана фарміраванне на дзяржаўным узроўні сістэмы стымулявання і падтрымкі экспарту, заснаванай на эфектыўнай міжнароднай практыцы. Гэтая сістэма пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца, ствараюцца ўмовы для ўвядзення новых эфектыўных механізмаў.

Знешні гандаль Рэспублікі Беларусь быў падвергнуты пэўнай структурнай трансфармацыі ў посткрызісны перыяд развіцця сусветнага гандлю. Сёння ўзяты курс на павелічэнне долі навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі ў структуры экспарту, дыверсіфікацыю паставак на новыя рынкі. 

Рэспубліка Беларусь традыцыйна рэалізуе шматвектарную знешнеэканамічную палітыку, падтрымлівае знешнегандлёвыя кантакты з большасцю замежных краін, актыўна ўдзельнічае ў міжнародных інтэграцыйных працэсах.

Важнейшымі падзеямі, якія істотна ўплываюць на ўмовы ажыццяўлення экспартнай дзейнасці, з'яўляюцца фундаментальныя змены ў знешнім гандлі, звязаныя з удзелам Беларусі ў Еўразійскiм эканамічным саюзе, фарміраваннем агульнай адзінай эканамічнай прасторы, маючым адбыцца ўступленнем у СГА.

Экспартны патэнцыял

Структура беларускай эканомікі з’яўляецца экспартаарыентаванай. Доля экспарту ў валавым унутраным прадукце традыцыйна складае больш за 50 працэнтаў (па вынiку 2019 года – больш за 52 працэнта).

Вартасны аб’ём экспарту тавараў i паслуг Беларусі ўзрос з 7 млрд.долараў ЗША ў 2000 годзе да 42 млрд.долараў у 2019 годзе (у 6 разоў).

Экспартная прадукцыя Беларусі разнастайная і налічвае звыш 2 000 найменняў (па 4 знаках ТН ВЭД ЕАЭС). Да ліку важнейшых экспартуемых тавараў адносяцца нафтапрадукты, калійныя і азотныя ўгнаенні, металапракат і металакорд, трактары, грузавыя аўтамабілі, аўтобусы, хімічныя валокны і ніці, шыны, драўніна і драўляныя вырабы, мэбля, адзежа, абутак, малочная і мясная прадукцыя.

У краіне выпускаецца шырокая гама складанатэхнічнай прадукцыі, якая мае ўстойлівы попыт на знешніх рынках: сельскагаспадарчая тэхніка, тралейбусы і трамваі, дарожна-будаўнічая тэхніка, тэхналагічнае і электратэхнічнае абсталяванне, газавыя пліты, пральныя машыны, прадукцыя мікраэлектронікі і аптычныя прыборы.

У таварнай структуры экспарта Беларусі пераважаюць мінеральныя прадукты (2019 год – 20,7%), продукцыя хiмiчнай вытворчасцi (2019 год – 19,3%), машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі (2019 год — 17,6%).

Пастаўлена задача інавацыйнага паступальнага развіцця эканомікі за кошт павелічэння патэнцыялу навукаёмістай і высокатэхналагічнай вытворчасці.

Тавараправодная сетка беларускіх арганізацый за мяжой

Пачынаючы з 2004 года, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання праводзяць мэтанакіраваную работу па фарміраванні і развіцці тавараправоднай сеткі падведамных арганізацый за мяжой, а таксама павышэнню яе эфектыўнасці. 

З першага лiпеня 2013 года функцыi каардынацыi развiцця тавараправоднай сеткі беларускiх арганiзацый за мяжой ускладзены на Міністэрства замежных спраў. МЗС садзейнічае беларускім прадпрыемствам і арганізацыям у дадзеным накірунку праз сістэму замежных устаноў Рэспублікі Беларусь. 

Пастановай Совета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 183 зацверджана Палажэнне аб тавараправоднай сетцы беларускiх арганiзацый за мяжой.

З Класiфiкатарам вiдаў паставак тавараў, якiя падлягаюць улiку прi ажыццяўленнi экспартных аперацый, зацверджанным пастановай Савета Мiнiстраў ад 24 лютага 2012 г., можна азнаемiцца тут.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы