Áåëàðóñü . Ôàêòû

Беларусь-Таджыкістан

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан усталяваны 5 верасня 1996 г. У 1997 годзе адчынена Пасольства Таджыкiстана ў г.Мiнску, у 2011 годзе – Пасольства Беларусi ў г.Душанбэ.

Беларусь і Таджыкістан падтрымліваюць актыўны палітычны дыялог, канструктыўна ўзаемадзейнічаюць на міжнародных пляцоўках.

30 лістапада – 1 снежня 2017 г. у рамках правядзення пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у г.Мінску адбыўся рабочы візіт Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан Э.Рахмона ў Рэспубліку Беларусь.

У ходзе візіту пацверджана ўзаемнае імкненне да далейшага паглыблення ўзаемадзеяння, абмеркаваны перспектыўныя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сферы.

У 2016 годзе аб'ём тавараабароту з Таджыкістанам склаў 20,2 млн. долараў, экспарт – 17,6 млн. долараў.

У студзені – кастрычніку 2017 г. тавараабарот паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан склаў 31,3 млн. долараў, у тым ліку беларускі экспарт – 28,6 млн. долараў.

Асноўнымі артыкуламі экспарту ў Таджыкістан з'яўляюцца трактары і седлавыя цягачы, аўтамабілі грузавыя, цукар, пліты драўнянастружкавыя і драўнянавалакністыя, поліацэталі і поліэфіры, бытавая тэхніка (халадзільнікі, маразільнікі і халадзільнае абсталяванне), дываны, солад, лекавыя сродкі.

З Таджыкістана ў Беларусь імпартуюцца, галоўным чынам, баваўнянае валакно, сушаныя садавіна, сумесі арэхаў або сушаных пладоў, баваўняная пража, тэкстыльнае адзенне.

Бакамі прапрацоўваюцца такія перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, як пашырэнне ўзаемадзеяння ў аграрным, фармацэўтычным сектары, развіццё прамысловых кааперацыйных сувязей.

У лістападзе 2017 г. у г.Гiсары пачала функцыянаваць зборачная вытворчасць трактароў ААТ «МТЗ».

Актыўна развіваюцца беларуска-таджыкскія гуманітарныя кантакты.

З 2009 года істотна павялічылася колькасць грамадзян Таджыкістана, якія навучаюцца ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку ў межах створаных сумесных факультэтаў.

У 2015 годзе праведзены Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан, у 2016 годзе — Дні культуры Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь.