Áåëàðóñü . Ôàêòû

Беларусь-Азербайджан

Актыўна развiваецца супрацоўнiцтва памiж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай па ўсіх напрамках, якія прадстаўляюць узаемны iнтарэс.

Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 11 чэрвеня 1993 г. З 2006 года адбылося 9 афіцыйных візітаў на найвышэйшым узроўні, 3 візіта Прэм’ер-міністра Республiкi Беларусь у Азербайджан, 11 пасяджэнняў Міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву.

У 2017 годзе тавараабарот памiж Беларуссю і Азербайджанам склаў 160,7 млн. долараў, у т.л. экспарт тавараў – 150,5 млн. долараў ЗША.

У студзені – лістападзе 2018 г. двухбаковы тавараабарот дасягнуў 425,0 млн.  млн. долараў, у тым лiку экспарт тавараў – 411,4 млн. долараў.

Асноўнымі беларускімі экспартнымі таварнымі пазіцыямі ў Азербайджан з'яўляюцца: прадукцыя нафтаперапрацоўкі, трактары і седлавыя цягачы, вагоны чыгуначныя (самаходныя і несамоходныя), лесаматэрыялы ўздоўж распілаваныя, слівачнае масла, машыны і механізмы для ўборкі і абмалоту сельскагаспадарчых культур, фанера, лекавыя сродкі.

Беларусь імпартуе з Азербайджана палімеры этылену, баваўнянае валакно, вуглевадароды ацыклічныя, трансфарматары, нафтапрадукты і іншае.

З 2007 года пачалася рэалізацыя шэрагу сумесных праектаў у вобласці вытворчай кааперацыі: у Азербайджане створана зборачная вытворчасць трактароў і грузавых аўтамабіляў. Лідарам беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва ў галіне вытворчай кааперацыі з’яўляецца Гянджынскі аўтамабільны завод.

Тавараправодная сетка беларускіх вытворцаў на рынку Азербайджана прадстаўлена 5 суб’ектамі і 45 дылерамі, якія прадстаўляюць інтарэсы больш за 50 беларускіх экспарцёраў.