Áåëàðóñü . Ôàêòû

Беларусь-Туркменістан

У апошнія гады на якасна новы ўзровень выйшла двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 г. З кастрычніка 1995 г. у г.Мінску функцыянуе Пасольства Туркменістана. З 2002 года ў г.Ашхабадзе дзейнічае Пасольства Рэспублікі Беларусь у Туркменістане.

Паміж дзвюма краінамі падтрымліваецца актыўны палітычны дыялог, з 2009 г. штогод праводзяцца узаемныя візіты на вышэйшым узроўні і сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў ў межах міжнародных мерапрыемстваў. Чарговы афiцыйны вiзiт Прэзідэнта Туркменістана ў Рэспубліку Беларусь адбыўся у маi 2014 г., афiцыйны вiзiт Прэзідэнта Рэспублікi Беларусь А.Г.Лукашэнка у Туркменістан – 

у марце 2017 г.

У 2016 годзе аб'ем знешняга гандлю таварамі Рэспублікі Беларусь з Туркменістанам склаў 120,6 млн. даляраў. Пры гэтым беларускі экспарт у Туркменістан – 112,8 млн. долараў.

За студзень-кастрычнiк 2017 г. таваразварот склаў 58,7 млн. долараў, у тым ліку беларускі экспарт – 55,6 млн. долараў.

Беларусь экспартуе ў Туркменістан пераважна тавары з высокай дабаўленай вартасцю: трактары, грузавыя аўтамабілі, дарожную, будаўнiчую i сельскагаспадарчую тэхніку, шыны, медыцынскiя прэпараты, прадукцыю дрэваапрацоўчай прамысловасці, прадукты харчавання.

Беларусь і Туркменістан сумесна рэалізуюць буйны інвестыцыйны праект: будаўніцтва Гарлыкскага горна-ўзбагачальнага камбіната па выпуску калійных угнаенняў.

Пашырэнню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва спрыяў пачатак дзейнасці ў 2008 годзе Міжурадавай Беларуска-Туркменскай камісіі па эканамічнаму супрацоўніцтву, восьмае паседжанне якой адбылося ў мае 2017 г. у  г.Мінску.

Актыўна развіваюцца гуманітарныя сувязі. У беларускіх вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах навучаюцца 8,7 тыс. грамадзян Туркменістана. Падпісаны і рэалізуюцца праграммы супрацоўніцтва ў галіне культуры, мастацтва, турызму і спорту. 

У 2016 годзе адбыліся Дні культуры Туркменістана ў Беларусі. Дні культуры Беларусі пройдуць ў Туркменістане ў студзені 2018 года і прымеркаваны да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Туркменістанам.