Памер шрыфта:

Міжнародная інфармацыйная бяспека

Беларусь надае вялікую ўвагу пытанням бяспекі ў кіберпрасторы, у тым ліку ў кантэксце супрацьдзеяння тэрарыстычным пагрозам.

Укараненне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій ва ўсіх сферах жыцця сведчыць аб тым, што пашырэнне міжнароднага «лічбавага» супрацоўніцтва неабходна не толькі ў кантэксце барацьбы з тэрарызмам, але і ў іншых напрамках міжнароднага парадку дня.

У сакавіку 2019 г. зацверджана Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Беларусі, якая абвясціла інфармацыйны суверэнітэт, павагу да лічбавага суверэнітэту іншых краін і правядзенне мірнай знешняй інфармацыйнай палітыкі.

Шырокае кола пытанняў, звязаных з патэнцыяльнымі пагрозамі ўзнікаючых тэхналогій, уключна са штучным інтэлектам, было разгледжана на сумеснай канферэнцыі высокага ўзроўню Беларусі і ААН «Супрацьдзеянне тэрарызму з дапамогай інавацыйных падыходаў і выкарыстанне новых тэхналогій і тэхналогій, што узнікаюць», якая адбылася 3-4 верасня 2019 г. у г.Мінску. Канферэнцыя прадаставіла платформу для вывучэння эфектыўных спосабаў процідзеяння незаконнаму выкарыстанню новых і ўзнікаючых тэхналогій тэрарыстамі.

Падчас канферэнцыі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка выступіў з ініцыятывай стварэння «пояса лічбавага добрасуседства» шляхам заключэння міжнародных пагадненняў па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі, аналагічных пагадненням аб дадатковых мерах умацавання даверу і бяспекі ў ваенна-палітычнай сферы.

Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва і ўмацоўваць сувязі ў галіне міжнароднай інфармацыйнай бяспекі з усімі краінамі свету і выступае за распрацоўку правіл адказных паводзінаў у віртуальнай прасторы з мэтай памяншэння канфрантацыі і аднаўлення даверу.

З верасня 2019 г. прадстаўнікі нашай краіны прымаюць удзел у пасяджэннях працоўнай групы адкрытага складу (ПГАС) па дасягненнях у сферы інфарматызацыі і тэлекамунікацый у кантэксце міжнароднай бяспекі, заснаванай рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН 73/27.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы