Áåëàðóñü . Ôàêòû

Увазныя мытныя пошліны

Прымяненне ўвазных мытных пошлін у адносінах да імпартуемых тавараў з’яўляецца адным з асноўных інструментаў гандлевай палітыкі любой дзяржавы.

Да тавараў, якія ўвозяцца ў Рэспубліку Беларусь з трэціх краін, прымяняюцца стаўкі ўвазных мытных пошлін Адзінага мытнага тарыфу Еўразійскай эканамічнай саюза (АМТ ЕАЭС), зацверджанага Рашэннем Савета ЕЭК ад 16 лiпеня 2012 г. № 54 (са змяненнямі і дапаўненнямі). 

Пад мытным тарыфам разумеюць пералік ставак мытных пошлін, упарадкаваных у адпаведнасці з таварнай наменклатурай, якая прымяняецца для класіфікацыі тавараў у знешнім гандлі.

Асноўнымі мэтамі АМТ ЕАЭС з'яўляюцца: 

  • рацыяналізацыя таварнай структуры ўвозу тавараў на адзіную мытную тэрыторыю дзяржаў-членаў ЕАЭС; 
  • падтрыманне рацыянальных суадносін вывазу і ўвозу тавараў на адзіную мытную тэрыторыю дзяржаў-членаў ЕАЭС; 
  • стварэнне ўмоў для прагрэсіўных змяненняў у структуры вытворчасці і спажывання тавараў у краінах ЕАЭС; 
  • абарона эканомікі дзяржаў-членаў ЕАЭС ад неспрыяльнага ўздзеяння замежнай канкурэнцыі; 
  • забеспячэнне ўмоў для эфектыўнай інтэграцыі ЕАЭС ў сусветную эканоміку. 

У дзяржавах-членах ЕАЭС, як і ў большасці іншых краінаў свету, АМТ будуецца ў адпаведнасці з прынцыпамі эскалацыі тарыфу і эфектыўнай тарыфнай абароны. На практыцы гэта рэалізуецца ва ўсталяванні больш нізкіх ставак пошлін на сыравінныя тавары і больш высокіх – на гатовыя вырабы і прадукцыю высокай ступені апрацоўкі. 

Такім чынам, ствараюцца стымулы для ўвозу ў першую чаргу неабходных сыравіны і механізмаў. Пры гэтым павышаецца тарыфная абарона ў дачыненні да гатовых вырабаў і прадукцыі высокай ступені перапрацоўкі, што стварае стымулы для развіцця апрацоўчай прамысловасці ўнутры дзяржаў-членаў ЕАЭС. 

У АМТ ЕАЭС прымяняюцца наступныя тыпы ставак увазных мытных пошлін: 

  • адвалорныя, якія налічваюцца ў працэнтах ад мытнага кошту ўвозімых тавараў; 
  • спецыфічныя, якія налічваюцца за адзінку тавараў, што ўвозяцца; 
  • камбінаваныя, якія спалучаюць абодва названых тыпа ставак. 

Стаўкі ўвазных мытных пошлін АМТ ЕАЭС прымяняюцца ў дачыненні да тавараў, якія ўвозяцца на адзіную мытную тэрыторыю дзяржаў-членаў ЕАЭС і якія паходзяць з любых краінаў (у тым ліку паходжанне якіх не выяўлена), за выключэннем выпадкаў прадастаўлення тарыфных прэферэнцый, а таксама выпадкаў прымянення рэжыму свабоднага гандлю. 

Для аператыўнага рэгулявання ўвозу тавараў на адзіную мытную тэрыторыю дзяржаў-членаў ЕАЭС пры неабходнасці могуць быць уведзены сезонныя мытныя пошліны, тэрмін дзеяння якіх не можа перавышаць 6 месяцаў у годзе, якія прымяняюцца замест увазных мытных пошлін.


Тарыфныя квоты

Пры рэгуляванні ўвозу на адзіную мытную тэрыторыю дзяржаў-членаў ЕАЭС сельскагаспадарчых тавараў, што паходзяць з трэціх краінаў, дапускаецца ўвядзенне тарыфных квотаў на іх увоз, калі аналагічныя тавары вырабляюцца (здабываюцца, вырошчваюцца) на адзінай мытнай тэрыторыі ў недастатковай колькасці. 

Да ўказаных сельскагаспадарчых тавараў, якія ўвозяцца на адзіную мытную тэрыторыю, у залежнасці ад увозу ў межах устаноўленай колькасці (квоты) або па-за такой квоты, ужываюцца розныя стаўкі ўвазных мытных пошлін у адпаведнасці з АМТ ЕАЭС. 

 

Рашэннем Калегіі ЕЭК ад 19.08.2014 № 131 устаноўлены тарыфныя квоты на ўвоз мяса ў Рэспубліку Беларусь у 2015 годзе.