Áåëàðóñü . Ôàêòû

Правы чалавека

Беларусь традыцыйна выступае супраць палітызацыі правоў чалавека, лічачы, што ў аснове міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне правоў чалавека павінны быць пакладзены комплексны падыход да ўсіх катэгорый правоў і свабод, як грамадзянскіх і палітычных, так і эканамічных, сацыяльных і культурных. 

Усе правы чалаека з’яуляюцца ўніверсальнымі, непадзельнымі, узаемазвязанымі і ўзаемадапалняльнымі. Падыход да ўсіх катэгорый правоў чалавека павінен мець аднолькавае стаўленне і раўную ўвагу. 

Падыход Беларусі да пытанняў, звязаных з правамі чалавека, іх месца ў сучасным свеце адлюстраваны ў артыкуле «Правы чалавека: як і чаму яны падзялілі міжнародную супольнасць?» Міністра замежных спраў У.Макея (на англійскай мове).

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка ў сваім выступленні на цырымоніі адкрыцця 26-й сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ (5 ліпеня 2017 г., г.Мінск) адзначыў: «Важнейшым элементам сістэмнага забеспячэння ўсяго комплексу правоў і свабод грамадзян з’яўляецца распрацоўка першага ў гісторыі незалежнай Беларусі Нацыянальнага плана па правах чалавека».

Па выніках 2017 года падрыхтавана зводная інфармацыя аб ходзе выканання рэспубліканскімі і мясцовымі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі мерапрыемстваў плана.

Міжнародныя намаганні дзеля спрыяння і аховы правоў чалавека мусяць быць заснаваныя на прынцыпах супрацоўніцтва, справядлівасці і ўзаемаветлівага дыялога, будучы мэтанакіраванымі  на ўмацаванне  нацыянальных намаганняў краін-удзельніц ААН дзеля ажыццяўлення іх абавязкаў у сферы правоў чалавека.

Беларусь і ўніверсальны перыядычны агляд

Універсальны перыядычны агляд (УПА) – гэта ўнікальны механізм Савета Аб’яднаных Нацый па правах чалавека, які прадстаўляе комплексны і ўсёабдымны агляд сітуацыі ў галіне правоў чалавека ва ўсіх краінах свету. 

Беларусь прайшла другі цыкл УПА 4 мая 2015 года. Гэты цыкл адметны значным павелічэннем колькасці рэкамендацый для ўсіх дзяржаў. Рэспубліка Беларусь атрымала 259 рэкамендацый, з ліка якіх прыняла для выканання 168, якія датычацца ўсяго комплексу праваахоўных абавязацельстваў, і прыняла да ведама 91. Нацыянальны план по правах чалавека прадугледжвае канкрэтныя мерапрыемствы дзеля паспяховага выканання Беларуссю рэкамендацый УПА. 

Разгляд даклада Беларусі чарговага трэццяга цыкла УПА запланаваны на вясну 2020 года. 

З’яўляючыся адной з краін-заснавальніц ААН, Беларусь ўдзельнічае ў большасці міжнародных праваабарончых інструментах, у тым ліку ў шасці галоўных дагаворах па правах чалавека: Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, Міжнародным пакце аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, Мiжнароднай канвенцыі аб лiквiдацыi  расавай дыскрымiнацыi, Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын, Канвенцыі супраць катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага ці прыніжальнага абыходжання і пакарання, Канвенцыі аб правах дзіцяці. У 2016 годзе Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах інвалідаў.

Выконваючы свае міжнародныя абавязацельствы як дзяржава-ўдзельніца гэтых праваабарончых дагавораў, Беларусь прадстаўляе на разгляд дагаворных органаў ААН (органаў, якія створаны ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі) нацыянальныя перыядычныя справаздачы. У апошнія гады  былі прадстаўлены наступныя справаздачы:

Аб’яднаныя трэцяя і чацвёртая перыядычныя справаздачы аб выкананні Канвенцыі аб правах дзіцяці (прадстаўлена ў 2008 годзе, разгледжана Камітэтам па правах дзіцяці ў студзені 2011 года)

Патая перыядычная справаздача аб выкананні Канвенцыі супраць катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага ці прыніжальнага абыходжання і пакарання (прадстаўлена ў 2016 годзе і разгледжана Камітэтам супраць катаванняў у красавіку 2018 года)

Патая перыядычная справаздача аб выкананні Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (прадстаўлена ў сакавіку 2017 года і разледжана Камітэтам па правах чалавека ў кастрычніку 2018 года) 

Восьмая перыядычная справаздача аб выкананні Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (прадстаўлена ў 2016 годзе, разгледжана Камітэтам па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын у кастрычніку 2016 года)

Аб’яднаныя чацвёртая, пятая і шостая перыядычныя справаздачы аб выкананні Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах (прадстаўлена ў 2010 годзе, разгледжана Камітэтам па эканамічным, сацыяльным і культурным правам  у лістападзе 2013 года)  

Аб’яднаныя дваццатая і дваццацьпершая перыядычныя справаздачы аб выкананні Мiжнароднай канвенцыі аб лiквiдацыi  расавай дыскрымiнацыi (прадстаўлена ў 2016 годзе, разгледжана Камітэтам па лiквiдацыi расавай дыскрымiнацыi ў лістападзе 2017 года)  

Першая справаздача аб выкананні Канвенцыі аб правах інвалідаў будзе прадстаўлена ў снежні 2018 года

Да таго, ў 2015 годзе Беларусь прадставіла акуталізаваны Агульны базавы дакумент, які з’яўляецца часткай нацыянальных перыядычных справаздач і адлюстроўвае агульную сітуацыю ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.