Памер шрыфта:

Што такое СГА?

Сусветная гандлёвая арганізацыя  (СГА) – гэта адзіная глабальная міжнародная арганізацыя, якая рэгулюе правілы гандлю паміж сваімі членамі. У яе аснове ляжаць пагадненні СГА, заключаныя, падпісаныя і ратыфікаваныя большасцю краін свету. Правілы СГА з'яўляюцца арыенцірам для распрацоўкі і практычнага прымянення нацыянальнага заканадаўства ў галіне гандлёва-эканамічных адносін.

Асноўная мэта арганізацыі – стабільныя, прадказальныя і свабодныя гандлёвыя патокі паміж сваімі членамі.

СГА з'яўляецца пераемніцай Генеральнай дамовы па тарыфах і гандлю  (ГАТТ), якая была падпісана 23 краінамі ў Жэневе ў кастрычніку 1947 года і набыла моц 1 студзеня 1948 года.

ГАТТ пачала лібералізацыю гандлю таварамі шляхам зніжэння імпартных мытных пошлін. На працягу 47 гадоў (да стварэння СГА) асноўны юрыдычны тэкст ГАТТ заставаўся ў тым выглядзе, у якім ён быў прыняты ў 1947 годзе. У дадатак да яго былі прынятыя шматбаковыя пагадненні з абмежаваным колам удзельнікаў.

Афіцыйнай датай стварэння СГА з'яўляецца 1 студзеня 1995 года. У адпаведнасці з Марракешскім пагадненнем аб заснаванні СГА, падпісанным 15 красавіка 1994 года, краінамі-заснавальнікамі арганізацыі сталі 76 удзельнікаў ГАТТ. 

Усе асноўныя гандлёвыя партнёры Беларусі з'яўляюцца членамі СГА: дзяржавы – члены ЕАЭС (Кыргызстан атрымаў статус члена ў 1998 годзе, Арменія ў 2003 годзе, Расія – у 2012 годзе, Казахстан – у 2015 годзе), а таксама Украіна (з 2008 года), Кітай (з 2001 года) і іншыя. 

24 дзяржавы сёння маюць статус назіральніка і вядуць перамовы аб далучэнні да арганізацыі.

Па стане на май 2020 г.

Крыніца https://www.wto.org/english/thewto_e/whatis_e/tif_e/org6_e.htm

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы