Памер шрыфта:

Беларусь і Грузія

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй усталяваны 6 студзеня 1994 г. У абедзвюх краінах адкрыты дыпламатычныя прадстаўніцтвы.

У 2015 і 2018 гадах адбыліся афіцыйныя візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Грузію. У 2017 годзе арганізаваны афіцыйны візіт Прэзідэнта Грузіі ў Рэспубліку Беларусь.

У снежні 2016 г. Грузію з афіцыйным візітам наведаў Мiнiстр замежных спраў Беларусі.

У 2016-2017 гадах адбыліся візіты ў Беларусь Прэм'ер-міністра, Старшыні Парламента, Міністра замежных спраў Грузіі.

15-18 лістапада 2017 г. у Грузіі прайшлі першыя ў гісторыі двухбаковых адносін Дні культуры Рэспублікі Беларусь. 1-2 верасня 2018 г. у г.Мінску праведзены Дні культуры Грузіі.

Паміж краінамі падпісана больш за 60 дагавораў у розных сферах супрацоўніцтва.

6-е пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве адбылося ў г.Мінску ў лютым 2020 г.

У 2023 годзе тавараабарот Рэспублікі Беларусь з Грузіяй павялічыўся ў 1,1 раза ў параўнанні з узроўнем 2022 года, беларускі экспарт павялічыўся ў 1,3 раза.

Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў Грузію сталі этылавы спірт, малако і вяршкі згушчаныя і сухія, лесаматэрыялы падоўжна-распілаваныя, пліты драўнянавалакністыя, лекавыя сродкі, мэбля іншая і яе часткі, солад і бульба.

Імпартаваліся з Грузіі моцныя спіртныя напоі, віны вінаградныя, вада мінеральная, арэхі іншыя, гліны іншыя, воды, уключаючы мінеральныя і газаваныя, з цукрам.

На тэрыторыі Грузіі адкрыты шоу-рум і сэрвісны цэнтр ААТ "МТЗ" і ААТ "БЗТДіА", 20 магазінаў па рэалізацыі беларускай харчовай прадукцыі, 3 рознічныя магазіны прадпрыемстваў Беллегпрама, 3 магазины лёгкай прамысловасці «Марк Фармэль», а таксама мэблевы салон па рэалізацыі прадукцыі ЗАТ "Пінскдрэў".


Вярнуцца да асноўнага артыкулу

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы