Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Знешні гандаль

Знешні гандаль Беларусi у студзені-чэрвеі 2018 года

Тавары (па метадалогii статыстыкi знешняга гандлю)

Дынаміка гандлю (млн. долараў ЗША)

   2000  2005 2014  2015 2016 2017

студзень-
чэрвень
2017

студзень-
сакавік
2018

2018 в %
к 2017

Абарот 15972  32687  77180   56952  51147   63446     29254    35105  120,0
Экспарт  7326 15979 36392  26660 23573 29212 13691 16347 119,4
Iмпарт 8646 16708    40788   30292 27610 34234 15563 18758 120,5
Сальда -1320 -729 -4396  -3632   -4073 -5023 -1872 -2411  

Беларусь гандлюе больш чым са 200 дзяржавамі свету.

Найбольш важнымi экспартнымi пазіцыямi з'яўляюцца нафта і нафтапрадукты, калійныя і азотныя ўгнаенні, металапрадукцыя, грузавыя і легкавыя аўтамабілі, трактары, шыны, малочная і мясная прадукцыя, мэбля.

У імпарце найбольшае месца займаюць энергарэсурсы (нафта і прыродны газ), сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя (металы і вырабы з іх, сыравіна для хімічнай вытворчасці, часткі машын), тэхналагічнае абсталяванне.

Асноўны гандлёвы партнёр Беларусі — Расія, на яе долю прыпадала 39,2% беларускага экспарту і каля 59% імпарту.

Другое месца ў тавараабароце Беларусі займае Еўрасаюз, на долю якога прыпадала 32,4% беларускага экспарту і амаль пятая частка імпарту. Асноўныя краiны-iмпарцёры беларускай прадукцыi ў Еўрасаюзе: Велікабрытанія, Германія, Польшча, Нідэрланды, Літва, Латвія, Бельгія, Эстонія.

Узрос экспарт ва ўсе краіны ЕАЭС: Казахстан – на 49,3%, Арменію – на 36,5%, Расiю – на 4,8%, у Кыргызстан – на 0,6%.

Дынамічна развіваюцца гандлёвыя адносіны з партнёрамі ў Лацінскай Амерыцы – Эквадорам, Бразіліяй, у Азіяцкім рэгіёне – ААЭ, Iзраiлем, Інданезіяй, Індыяй, Японiей, Кітаем.

Паслугі (па метадалогіі плацёжнага балансу)

Дынаміка гандлю (млн. долараў ЗША)
 
   2005 2014  2015  2016 2017

студзень-
чэрвень
2017

 студзень-
чэрвень
2018

2018 в %
к 2017

Абарот   3483 13431 11013 11222 12580 5625 6575 116,9 
Экспарт 2342 7820 6637 6831 7783 3552 4147  116,7
Iмпарт 1141 5611 4377 4390 4797 2073 2428  117,1
Сальда 1201 2209 2260 2441 2987 1479 1719  

Каля палавiны агульнага аб'ёму экспарту складаюць транспартныя паслугі, iстотную роль маюць таксама камп'ютэрныя і будаўнічыя паслугі.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў сферы паслуг з'яўляюцца Расiя (каля 41% экспарту, 39% імпарту) і страны Еўрасаюза (30% экспарту, 35% імпарту).

русская версия   English version