Памер шрыфта:

Агульная інфармацыя аб знешнім гандлю: напрамкі, задачы, вынікі за актуальны перыяд

Рэспубліка Беларусь ажыццяўляе шматвектарную знешнеэканамічную палітыку і актыўна ўдзельнічае ў міжнародных інтэграцыйных працэсах. Беларусь з'яўляецца экспартна-арыентаванай дзяржавай з добра развітым вытворчым сектарам і сельскай гаспадаркай. Каля 60% вырабленай прадукцыі экспартуецца.

У 2019 годзе знешнегандлёвы абарот Рэспублікі Беларусь дасягнуў 72,3 млрд.долараў ЗША, што на 20% больш, чым у 2010 годзе. Экспарт тавараў склаўся на ўзроўні 32,9 млрд. і вырас на 30% да 2010 года.

Таварная структура беларускага экспарту ўключае ў сябе больш за 1000 таварных пазіцый. Важнейшымі экспартнымі пазіцыямі з'яўляюцца нафта і прадукты нафтаперапрацоўкі, калійныя і азотныя ўгнаенні, металапрадукцыя, грузавыя і легкавыя аўтамабілі, трактары, шыны, малочная і мясная прадукцыя, мэбля.

Аснову імпарту складаюць энергарэсурсы (нафта і прыродны газ), сыравіна, матэрыялы і камплектуючые (металы і вырабы з іх, сыравіна для хімічнай вытворчасці, часткі машын), тэхналагічнае абсталяванне.

Беларусь падтрымлівае гандлёвыя адносіны з больш чым 200 краінамі свету.

Асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі з'яўляецца Расійская Федэрацыя, на яе долю ў 2019 годзе прыходзілася 41,2% беларускага экспарту і каля 55,9% імпарту.

Еўрапейскі саюз — другі па велічыні гандлёвы партнёр, на долю якога у 2019 годзе прыпадала 25,5% беларускага экспарту і амаль пятая частка імпарту. Ключавыя краіны-імпарцёры беларускай прадукцыі ў ЕС: Германія, Польшча, Літва, Нідэрланды, Латвія, Бельгія, Венгрыя, Чэхія, Славакія, Францыя, Эстонія.

Рост экспарту ў рэгіянальным разрэзе назіраецца ў ЕАЭС (у 2019 годзе на 4,4% да 2018 года), у тым ліку ў Арменію (на 40,1%), у Казахстан (на 5,1%), у Расію (на 4,5%).

Паступова пашыраецца прысутнасць беларускіх вытворцаў на рынках краін Азіі, Афрыкі, Амерыкі і Акіяніі. За 2019 год экспарт у гэтым кірунку вырас на 4,8%.

Сумесна з партнёрамі па ЕАЭС ажыццяўляецца работа па пашырэнню доступу на рынкі краін “далёкай дугі” шляхам заключэння пагадненняў аб свабодным гандлі: падпісаны прэферэнцыйныя гандлёвыя пагадненні ЕАЭС з В'етнамам, Іранам, Сінгапурам; вядуцца перамовы з Егіптам, Ізраілем і Індыяй.

У 2019 годзе беларускі экспарт тавараў ажыццяўляўся ў 10 новых краін, у тым ліку ў КНДР, Гаіці, Самалі, Кабо-Верде, Сурынам.

Беларусь умацоўвае свае пазіцыі на сусветным рынку паслуг. У 2019 годзе Беларусь экспартавала паслуг на суму 9,7 млрд. долараў, што амаль у 2 разы перавышае ўзровень 2010 года.

Каля паловы агульнага аб'ёму экспарту займаюць транспартныя паслугі, каля чвэрці — кампутарныя паслугі. Істотную ролю іграюць таксама будаўнічыя і іншыя дзелавыя паслугі.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў сферы паслуг з'яўляюцца Расія (каля 34% ад аб'ёму экспарту) і краіны ЕС (каля 33%).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы