Памер шрыфта:

Cтаўкі консульскіх збораў

Стаўка консульскага збора за выдачу віз Рэспублікі Беларусь усталявана ў памеры 60 еўра (для ўсіх тыпаў і катэгорый віз з любой колькасцю ўездаў).

У адпаведнасці з артыкулам 245 Падаткавага кодэксу Рэспублікі Беларусь ад консульскага збору за разгляд хадайніцтваў аб выдачы віз Рэспублікі Беларусь вызваляюцца іншаземцы ва ўзросце да 14 год.

Для грамадзян Аўстрыі, Бельгіі, Баўгарыі, Венгрыі, Грэцыі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Кіпра, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Мальты, Нідэрландаў, Партугаліі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Францыі, Фінляндыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі і Эстоніі ў адпаведнасці з Пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз з 1 ліпеня 2020 года ўсталявана стаўка консульскага збора за выдачу ў дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь усіх тыпаў ўязных віз у памеры 35 еўра.

Гэтая ж стаўка ўсталявана асобам без грамадзянства, якія стала пражываюць у Латвіі, Літве, Эстоніі.

У адпаведнасці з вышэйпададзеным Пагадненнем ад консульскага збору за разгляд хадайніцтваў аб выдачы віз Рэспублікі Беларусь вызваляюцца іншаземцы ва ўзросце да 12 год.

Пры разглядзе ў замежных установах Рэспублікі Беларусь візавых заявак іншаземцаў у тэрміновым парадку (на працягу 2 рабочых дзён) прымяняюцца стаўкі консульскага збора, павялічаныя ў 2 разы.

Пры разглядзе ўпраўленнем па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення заявак на выдачу віз па прылёце ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск”:

ад іншаземцаў, у дзяржавах грамадзянскай прыналежнасці або звычайнага месца жыхарства якіх адсутнічаюць беларускія замежныя ўстановы, - прымяняюцца стаўкі консульскага збора, павышаныя на 50 працэнтаў;

ад іншаземцаў, у дзяржавах грамадзянскай прыналежнасці або звычайнага месца жыхарства якіх прысутнічаюць беларускія замежныя ўстановы, - прымяняюцца стаўкі консульскага збора, павышаныя на 200 працэнтаў.

Пададзеныя вышэй стаўкі консульскага збору для выдачы віз у Нацыянальным аэрапорце “Мінск” дзейнічаюць і ў адносінах да грамадзян дзяржаў Еўрапейскага саюза, а таксама асоб без грамадзянства, якія пражываюць у Латвіі, Літве і Эстоніі.

Вычарпальная інфармацыя аб стаўках консульскага збору за выдачу віз грамадзянам канкрэтных дзяржаў размешчана на сайтах адпаведных беларускіх замежных устаноў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы