Памер шрыфта:

Міністр і намеснікі міністра замежных спраў Беларусі

  

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь
МАКЕЙ Уладзімір Уладзіміравіч


Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Гродзенскай вобласці.
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1980), Дыпламатычнаую акадэмію МЗС Аўстрыі (1993).
1980-1993 гг. – служба ва ўзброеных сілах СССР/Рэспублікі Беларусь. Палкоўнік запасу.
1993-1995 гг. – трэці сакратар упраўлення інфармацыі і гуманітарнага супрацоўніцтва, другі сакратар аддзела аналізу і прагназіравання, другі сакратар сакратарыята Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1995-1996 гг. – намеснік начальніка службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1996-1999 гг. – прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Савеце Еўропы, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французксай Рэспубліцы.
1999-2000 гг. – начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2000-2008 гг. – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
2008-2012 гг. – Глава Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 20 жніўня 2012 года – Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
Валодае нямецкай і англійскай мовамі.
Жанаты, мае траіх дзяцей.

Першы намеснік Міністра
ГУР’ЯНАЎ Аляксандр Яўгенавіч

Нарадзіўся у 1972 годзе ў г.Ламаносаў Ленінградскай вобласці, Расійская Федэрацыя.
Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1994)
1993‒1994 гг. – спецыяліст другой, першай катэгорыі крэдытна-інвестыцыйнага ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта па знешніх эканамічных сувязях Рэспублікі Беларусь.
1994‒1997 гг. – вядучы спецыяліст, начальнік аддзела супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі і фондамі, намеснік начальніка крэдытна-інвестыцыйнага ўпраўлення Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь.
1997‒1999 гг. – другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
1999‒2002 гг. – саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.
2002‒2006 гг. – начальнік упраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2006‒2010 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя.
2010‒2011 гг. – Пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2011‒2016 гг. – намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2016‒2020 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Мальта і Рэспубліцы Сан-Марына, пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
З 24 жніўня 2020 г. – Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
Валодае англійскай, італьянскай, французскай і польскай мовамі.
Жанаты, мае дачку.

Намеснік Міністра
ШЭСТАКОЎ Яўген Андрэевіч


Нарадзіўся ў 1969 г. у г.Валгаградзе.
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1992), праслухаў курс спецыяльнага факультэта Беларускага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (1993).

1992-1993 гг. – аташэ аддзела двухбаковых сувязей і рэгіянальнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1993-1995 гг. – аташэ, трэці сакратар, другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы.
1995-1998 гг. – другі сакратар сакратарыята па агульных і юрыдычных пытаннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1998-2003 гг. – першы сакратар, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
2003-2004 гг. – дырэктар дэпартамента арганізацыйнай работы і дакументацыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2004-2008 гг. – начальнік галоўнага арганізацыйна-кантрольнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2008-2016 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у  Італьянскай Рэспубліцы, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Харчовай і Сельскагаспадарчай арганізацыі ААН.
2011-2016 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Мальта (па сумяшчальніцтве).
З сакавіка 2016 года — Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
Валодае англійскай, французскай, літоўскай і італьянскай мовамі.
Жанаты, мае дачку і сына. 

Намеснік Міністра
КРАЎЧАНКА Алег Іванавіч


Нарадзіўся ў 1971 годзе ў г.Мінску.
Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1994), аспірантуру Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1998). Кандыдат юрыдычных навук.
1994–1999 гг. – аташэ, трэці сакратар службы дзяржаўнага пратакола; трэці сакратар, другі сакратар, начальнік аддзела дагаворна-прававога ўпраўлення
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1999-2003 гг. – саветнік Пасольства
Рэспублікі Беларусь ў Швецыі (Нарвегіі і Даніі па сумяшчальніцтве).
2003-2007 гг. – саветнік, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела ўпраўлення гуманітарнага супрацоўніцтва і правоў чалавека
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2007-2008 гг. – саветнік Пасольства
Рэспублікі Беларусь ў ЗША.
2008-2014 гг. – Часовы павераны ў справах
Рэспублікі Беларусь ў ЗША.
2014-2017 гг. – намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі; начальнік упраўлення Амерыкі
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Са студзеня 2017 г. – Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Валодае англійскай мовай.
Жанаты, мае траіх дзяцей.

 

Намеснік Міністра
АЛЕЙНІК Сяргей Фёдаравіч


Нарадзіўся ў 1965 годзе у г.Мінску.
З адзнакай сконыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытуту замежных моў (1986), праходзіў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі пры МЗС Аўстрыі (1992‒1993).
1986‒1988 гг. – намеснік сакратара камітэту камсамола Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытуту замежных моў.
1988‒1992 гг. – ваенная служба ва Узброеных Сілах.
1992‒1993 гг. – трэці сакратар консульскага аддзела Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 
1993‒1994 гг. – начальнік паспартна-візавага аддзела консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1994‒1995 гг. – намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага пратакола, намеснік начальніка службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1995‒1996 гг. – консул ‒ кіраўнік замежнай установы Рэспублікі Беларусь у г.Гаага.
1996‒1999 гг. – саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у Выканаўчым савеце Арганізацыі па забароне хімічнай зброі.
1999‒2002 гг. – выконваючы абавязкі начальніка, начальнік службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2002‒2009 гг. – пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у г.Жэнева (Швейцарская Канфедэрацыя), Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Суверэнным Ваенным Ордэне Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Радоса і Мальты па сумяшчальніцтве (пры вызваленні ў 2009 годзе ад пасады пастаяннага прадстаўніка захаваны функцыі па сумяшчальніцтве).
2009‒2013 гг. – намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
2013‒2020 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і па сумяшчальніцтве Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ірландыі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Суверэнным Ваенным Ордэне Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Радоса і Мальты, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Міжнароднай марской арганізацыі.
З 24 жніўня 2020 г. – намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. 
Валодае англійскай і нямецкай мовамі. 
Жанаты, мае двух сыноў. 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы