Памер шрыфта:

Перавагі членства ў СГА

СГА імкнецца забяспечыць свабодны гандаль шляхам звязвання сваіх членаў міжнароднымі абавязацельствамі ў галіне ўмоў доступу на рынкі тавараў і паслуг, дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі і прымянення інструментаў эканамічнай палітыкі, якія ўплываюць на гандаль.

Членства ў СГА забяспечвае

— выкананне рэжыма найбольшага спрыяння, які азначае аднолькавы доступ усіх кампаній усіх членаў СГА на рынкі ўсіх членаў арганізацыі;

— выкананне рэжыму найбольшага спрыяння, які азначае аднолькавы доступ усіх кампаній усіх членаў СГА на рынкі ўсіх членаў арганізацыі; 

— зніжэнне гандлёвых бар'ераў, у першую чаргу тарыфаў і колькасных абмежаванняў, якое вядзе да росту гандлёвага абароту паміж членамі СГА;

— прадказальнасць і празрыстасць міжнароднага гандлю – члены СГА звязаны абавязацельствамі па ўжыванні тарыфаў і не могуць без сур'ёзнай прычыны ўводзіць іншыя абмежаванні імпарту, напрыклад, забароны ці квоты;

— рост канкурэнтаздольнасці за кошт ліквідацыі «несумленных» практык гандлёвых партнёраў па стымуляванні гандлю, у першую чаргу экспартных субсідый і дэмпінгу;

— магчымасць адстойваць свае інтарэсы ў Органе СГА па вырашэнні спрэчак, паколькі ва ўсіх членаў арганізацыі з'явяцца міжнародныя абавязацельствы перад Беларуссю аб непрымяненні гандлёвых абмежаванняў. 

Для Беларусі членства ў СГА мае дадатковыя перавагі.

— Удзел у выпрацоўцы новых правілаў і прынцыпаў міжнароднага гандлю

Прадстаўленасць у органах СГА дазволіць улічваць нацыянальныя інтарэсы і своечасова адаптавацца да змены ўмоў глабальнага гандлю.

Электронны гандаль, спрашчэнне працэдур ажыцяўлення інвестыцый, пашырэнне ўдзелу малога і сярэдняга бізнесу ў міжнародным гандлі – праца ў СГА вядзецца па дзясятках актуальных пытанняў.

— Дыверсіфікацыя экспарту

Права СГА – сур'ёзны (і на сённяшні дзень адзіны) інструмент прававой абароны ад ужытку ўсімі членамі СГА дыскрымінацыйных гандлёвых абмежаванняў.

Разблакаваны патэнцыял росту экспарту тавараў і паслуг з Беларусі на тэрыторыю 164 членаў СГА складзе больш за 1,3 млрд дал. ЗША.

— Празрысты, прадказальны і прывабны інвестыцыйны рэжым

Прыняцце абавязацельстваў пры далучэнні да СГА акрэслівае межы дапушчальных абмежаванняў у гандлі, а значыць гарантуе стабільнасць заканадаўства і зніжае рызыкі ўкладання капіталу.

Прырост назапашаных у Беларусі прамых замежных інвестыцый на працягу 5 гадоў пасля далучэння да СГА можа дасягнуць 12 млрд дал. ЗША.

— Павышэнне суверэнных крэдытных рэйтынгаў

Членства ў СГА – індыкатар адпаведнасці нацыянальнай эканамічнай палітыкі міжнародным стандартам для крэдытораў і донараў нашай краіны. Павышэнне крэдытных рэйтынгаў наўпрост паўплывае ўплывае на кошт фінансавых рэсурсаў для Беларусі.

Для 80% краін, якія далучыліся да СГА з 2004 года, крэдытны рэйтынг у класіфікацыі Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) быў падвышаны на працягу трох год з моманту далучэння.

— Умацаванне пазіцый у гандлёвых спрэчках

Магчымасць звароту ў Орган па вырашэнні спрэчак СГА (ОВС) – сур'ёзная падстава для знешніх партнёраў шукаць кампрамісы ў гандлёвых рознагалоссях.

З моманту стварэння ОВС з 593 ініцыяваных разглядаў у 60% выпадкаў пытанні вырашаліся ў дасудовым парадку.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы